Вы тут

Фотаслова Яўгена Пясецкага


Дзяды твае жывуць не ў занябессі.

Навошта ім халодныя вышыні?

Яны зышліся у спрадвечным лесе,

Дзе цар-дубы ды цнотныя шыпшыны.

 

Там птах дзядам пра любы край спявае,

Там з-пад ігліцы ручаінка льецца...

Куды ж ты пойдзеш ад зямлі, якая

Сілкуе успамінам тваё сэрца?..

 

Дзяды нябачна ўсюды крочаць з намі,

Нячутна ўсюды з намі размаўляюць -

Мінулае працялі каранямі

І ў вершалінах новы дзень люляюць.

 

Яўген ПЯСЕЦКІ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.