Вы тут

Парламенцкая дэлегацыя Беларусі рыхтуецца да візіту ў Кітай


Плануецца, што праца беларускіх заканатворцаў пройдзе ў Пекіне і ў правінцыі Хубэй. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч падчас пасяджэння, прысвечанага падрыхтоўцы да візіту, нагадаў, што Кітай з'яўляецца стратэгічным партнёрам Беларусі. Сенатары вызначылі канкрэтныя напрамкі, якія могуць быць рэалізаваны ў інтарэсах беларускай эканомікі, калі разумна распарадзіцца патэнцыялам, які сёння сфарміраваўся на вышэйшым палітычным узроўні.


«Падрыхтоўка ідзе, але ёсць неабходнасць канкрэтызаваць асобныя палажэнні. Вялікія надзеі звязаныя з праектамі Міністэрства прамысловасці па «БелАЗе», напрацоўкамі па «Гомсельмашы». У час, які застаўся, іх важна падцягнуць, каб у працэсе візіту падпісаць магчымыя пагадненні. Неабходна таксама вырашыць некалькі праектаў па лініі Міністэрства культуры», — расказаў Міхаіл Мясніковіч.

Спікер прывёў у якасці станоўчага прыкладу экспарт у Кітай прадпрыемстваў Брэсцкай вобласці. Разам з тым ён выказаў крытыку ў адрас беларускіх дзяржаўных органаў па пытаннях супрацоўніцтва з Паднябеснай: «Шмат фармалізму. Цэлы шэраг пытанняў, якія акрэсленыя, і па якіх прыняты рашэнні на вышэйшым узроўні, вырашаюцца досыць доўга, не без праблем». Акрамя таго, ён адзначыў, што рашэнні, прынятыя кіраўніком дзяржавы па прыцягненні прамых замежных інвестыцый Кітая, не выконвае ні адна вобласць і горад Мінск. «Непаваротлівыя і прадпрыемствы. Таму трэба сур'ёзна выпраўляць стан спраў, нейкіх непераадольных перашкод тут няма», — лічыць старшыня Савета Рэспублікі.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

kryzhevіch@zvіazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Як рэалізаваць патэнцыял?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».