Вы тут

Гран-пры і прыз імя Мулявіна – у Вольгі Булай


На XVII Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2017” ужо традыцыйна былі падведзены вынікі конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні. Творы ў трэцім, заключным аддзяленні конкурса маладыя артысты выконвалі ў суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.


Абсалютнай пераможцай сёлета стала прадстаўніца Мінскай вобласці Вольга Булай, навучэнка сталічнага каледжа мастацтваў. Ёй прысудзілі адразу дзве ўзнагароды – Гран-пры, а таксама спецыяльны прыз імя Уладзіміра Мулявіна.

Першае месца дасталося Ганне Трубяцкой з Магілёўскай вобласці.  Другое месца – у Аляксея Грыневіча з Мінскай вобласці. Трэцяе месца падзялілі паміж сабой Аляксандр Малашэнка з Магілёўскай вобласці і Міла Урбановіч з Гомельскай вобласці.

- Мая заветная мара яшчэ з самага ранняга дзяцінства – спяваць у аркестры Міхаіла Фінберга. Я была вельмі рада, калі прайшла ў фінал. А цяпер мары здзяйсняюцца, гэта праўда! – распавяла карэспандэнту “Звязды” Вольга Булай. – Песні для конкурса я выбірала разам з выкладчыкам, зыходзячы са складанасці іх выканання. Гэта вакальны конкурс, таму трэба было паказаць сваё песеннае майстэрства. Мы выбралі дзве абсалютна розныя па настроі, вобразнасці кампазіцыі, каб я  магла паказаць розныя магчымасці свайго вакалу.

Варта адзначыць, што Гран-пры ўручаецца не на кожным конкурсе маладых выканаўцаў у Маладзечне. Прысуджэнне такой высокай узнагароды сведчыць пра тое, што канкурсант сапраўды мае ўсе шанцы, каб заняць сваё месца на музычным Алімпе беларускай эстрады.

- Мы жывём у нашай цудоўнай роднай краіне. Таму кожны беларус, артыст павінен выконваць песні па-беларуску, – працягвае Вольга Булай. – Калі спяваеш на сваёй мове, заўсёды хочацца дастукацца да слухача. Бо мы прадстаўляем эстрадныя песні, якія падабаюцца, у асноўным, маладым людзям. На жаль, яны мала слухаюць песні па-беларуску. Таму хочацца натхніць моладзь, каб яны не толькі слухалі, але і самі выконвалі песні па-беларуску.

Маладая спявачка распавяла, што марыць знайсці свайго кампазітара. Але ўжо сёння ў яе склалася добрае творчае супрацоўніцтва з Аленай Атрашкевіч.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.