Вы тут

Як праходзіць фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2017»


Гэтымі днямі маладзечанская зямля ўжо традыцыйна вітае ў сябе лепшых кампазітараў, выканаўцаў, паэтаў, якія маюць справу з беларускай песняй. Некалькі дзён на розных пляцоўках праходзяць канцэрты, сустрэчы з  паэтамі, тэатральныя пастаноўкі.


Канцэрт-адкрыццё быў прысвечаны 135-годдзю з Дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Адмысловая праграма, з новымі творамі сучасных кампазітараў, напісанымі на словы класікаў, увечары была прэзентавана ў летнім амфітэатры.

Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў, конкурс песні для яшчэ больш юных удзельнікаў “Маладзічок запальвае зоркі” – тыя месцы, дзе не проста спаборнічалі новыя артысты. У гэтыя дні ў Маладзечне сапраўды запальваліся новыя зорачкі.

Адкрыццё выставы, прысвечанай песнярам, акцыя “Чытаем Купалу і Коласа разам” – усё ў гэтыя дні сведчыць пра творчасць нашых вялікіх паэтаў і пра тое, што іх справу ёсць каму працягнуць і сёння.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.