Вы тут

​Конкурс прафмайстэрства сярод стаматолагаў прайшоў у Жодзіне


Конкурс прафесiйнага майстэрства сярод урачоў стаматолагаў-артапедаў  прайшоў у жодзiнскай стаматалагiчнай палiклiнiцы. Конкурс арганiзаваны Беларускай стаматалагiчнай асацыяцыяй i Мiнскай абласной стаматалагiчнай палiклiнiкай. Яны ж прадаставiлi для ўдзельнiкаў неабходныя матэрыялы i iнструменты.


Невыпадкова для мерапрыемства выбралi менавiта жодзiнскую ўстанову аховы здароўя. Яна аснашчана сучасным абсталяваннем, а працуюць тут сапраўдныя майстры сваёй справы. Акрамя таго, правядзенне конкурсу было прымеркавана да трыццацiгоддзя палiклiнiкi.

За званне найлепшага змагалiся шэсць спецыялiстаў — з Салiгорска, Слуцка, Барысава, Стоўбцаў i два з Жодзiна. На дзiва, нiводнай жанчыны. Але, як адзначыў старшыня журы, галоўны ўрач Мiнскай абласной стаматалагiчнай палiклiнiкi, галоўны пазаштатны спецыялiст па стаматалогii галоўнага ўпраўлення Мiнаблвыканкама Алег Жываеў, у артапедыi i сапраўды працуюць у асноўным мужчыны.

Такi конкурс праводзiцца на Мiншчыне штогод, сёлетнi па лiку ўжо пяты. Яго мэта — павышэнне прафесiйнага майстэрства ўрачоў, авалодванне iмi сучаснымi тэхналогiямi, методыкамi. Узровень тэарэтычных i практычных ведаў канкурсантаў вызначалi на месцах. Хто, як не кiраўнiкi ўстаноў аховы здароўя, ведаюць сваiх падначаленых.

У Жодзiна канкурсанты апрацоўвалi зуб пад металакерамiчную каронку, рабiлi злепкi, часовыя зубныя пратэзы. На гэта было адведзена дзве гадзiны.

Члены журы звярталi ўвагу не толькi на  тое, якiмi канкурсанты карысталiся тэхналогiямi, але i на тое, цi эстэтычна выглядае правiзарская каронка.

Трэба сказаць, што ўдзельнiкi выдатна справiлiся з заданнем. А перамог урач-артапед з Салiгорска Андрэй Цупiкаў. На другiм  месцы — Павел Шарабайка (Барысаў), на трэцiм — Яфрэм Мяховiч (Жодзiна). Усе канкурсанты атрымалi ўзнагароды.

Андрэю Цупiкаву 31 год. Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта па размеркаваннi ён трапiў у горад беларускiх шахцёраў. I не шкадуе. Як сказаў сам, працаваць тут цiкава.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Майстэрства стаматолагаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».