Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра чарговы тур чэмпіянату краіны па футболе, шахматныя турніры, якія праходзяць у Мінску, і развязку футбольнай і гандбольнай Лігі чэмпіёнаў.


1. Завяршыўся 11-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе. Барысаўскі БАТЭ абыграў магілёўскі «Днепр» — 2:1. Салігорскі «Шахцёр» прымаў у сябе дома футбалістаў «Віцебска» і выйграў — 2:0. З такім жа вынікам мінскае «Дынама» ў Мазыры перайграла мясцовую «Славію», а ў Брэсце дынамаўцы ўзялі верх над наваполацкім «Нафтанам».

Шэраг матчаў скончыўся з нічыйным вынікам: «Мінск» — «Тарпеда-БелАЗ» — 0:0, «Гарадзея» — «Крумкачы» — 1:1, «Гомель» — «Нёман» — 2:2. «Іслач» на сваім полі саступіла «Слуцку» — 1:2.

Становішча ў групе лідараў: «Шахцёр» — 26 ачкоў, БАТЭ — 23, «Дынама» (Мінск) — 22, «Слуцк» — 21.

Зараз у чэмпіянаце наступіла паўза, звязаная з матчамі нацыянальнай і маладзёжнай зборных Беларусі. Сустрэчы 12-га тура пройдуць 15—17 чэрвеня.


2. На сусветным форуме па бліцы і рапідзе сярод кадэтаў беларускія шахматысты заваявалі чатыры залатыя ўзнагароды, адну сярэбраную і адну бронзавую. На закрыцці турніру прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі шахмат Кірсан Ілюмжынаў паведаміў, што чэмпіянат свету па бліцы і рапідзе сярод кадэтаў у наступныя два гады таксама прыме Мінск.

Адзначым, што шахматны форум у сталічным Палацы спорту працягваецца чэмпіянатам Еўропы сярод дарослых, ён будзе доўжыцца да 11 чэрвеня.


3. Мадрыдскі «Рэал» разграміў турынскі «Ювентус» у фінале Лігі чэмпіёнаў — 4:1. І стаў першым клубам, хто выйграў гэты турнір двойчы запар, на сёння гэта самы тытулаваны клуб Еўропы, «Рэал» выйграў галоўны турнір 12-ы раз.


4. Гандбалісты македонскага «Вардара» са Скоп'е ўпершыню сталі пераможцамі Лігі чэмпіёнаў. У нямецкім Кёльне ў вырашальным паядынку за галоўны прыз кантынентальнага клубнага гандбола яны ўзялі верх над французскім «Пары Сен-Жэрмен» — 24:23.

У паядынку за 3-е месца розыгрышу чэмпіёнскай лігі венгерскі «Веспрэм» аказаўся мацнейшы за іспанскую «Барселону» — 34:30.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: РЭАЛьная перамога

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.