Вы тут

У жыхара Мінскага раёна канфіскавалі больш за 400 літраў алкаголю


Супрацоўнікамі АБЭЗ Партызанскага РУУС сталіцы быў устаноўлены факт незаконнага захоўвання больш як 400 літраў алкагольнай прадукцыі (гарэлка і каньяк).


— 48-гадовы жыхар пасёлка Вялікае Сціклева Мінскага раёна захоўваў у гаспадарчай пабудове 405 літраў алкаголя без дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць набыцця і захоўвання, на агульную суму каля трох тысяч рублёў. Алкаголь не быў прамаркіраваны акцызнымі маркамі, са слоў мужчыны прызначаўся для продажу і часткова меў прыкметы кантрафактнасці, — расказала афіцыйны прадстаўнік Партызанскага РУУС г. Мінска Наталля Ганусевіч. — Алкагольная прадукцыя канфіскавана і накіравана на экспертызу з мэтай устанаўлення якасці напою і факта фальсіфікацыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Канфіскавана больш за 400 літраў алкаголю

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.