Вы тут

Фестываль «Залатая пчолка» сабраў больш за 700 удзельнікаў


Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» ў Клімавіцкім раёне стаў пляцоўкай для правядзення першай міжрэгіянальнай сустрэчы паміж актывістамі маладзёжнага руху Беларусі і Расіі.


Шаснаццаты па ліку фестываль «Залатая пчолка» сабраў больш за 700 удзельнікаў з 8 краін свету. На працягу 4 дзён на яго творчых пляцоўках праходзілі конкурсныя адборы і канцэрты, праводзіліся выстаўкі і інтэрактыўныя гульні, працавалі атракцыёны і гандаль.

Дзень моладзі стаў новаўвядзеннем дзіцячага свята і добра ўпісаўся ў гэты фармат. У Клімавічы прыехала маладзёжная парламенцкая дэлегацыя Бранскай вобласці на чале з начальнікам аддзела ўпраўлення маладзёжнай палітыкі і грамадскіх праектаў Дэпартамента ўнутранай палітыкі Бранскай вобласці Алегам Шэвелевым. Яна сустрэлася з маладзёжным актывам Магілёўскай вобласці за круглым сталом і падпісала пагадненне аб супрацоўніцтве паміж рэгіёнамі на сваім узроўні.

— Размова ішла пра сумесную дзейнасць нашых маладзёжных парламентаў і студатрадаў, пра валанцёрскі рух і патрыятычнае выхаванне, пра работу з таленавітай моладдзю і развіццё творчага патэнцыялу маладых людзей, — паведаміў старшыня Магілёўскага абласнога камітэта БРСМ Павел Алекса. — Наша арганізацыя прымае ўдзел у розных беларуска-расійскіх праектах. Але вось такая сустрэча на міжрэгіянальным узроўні адбылася ўпершыню.

Прадстаўнікі бранскай дэлегацыі змаглі таксама ацаніць патэнцыял творчых удзельнікаў фестывалю «Залатая пчолка», сярод якіх было шмат расіян. Гран-пры ў розных намінацыях атрымалі харэаграфічны ансамбль «Кужалёк» Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Агат» з Магілёва, вакальны дуэт Алены Дабравольскай і Паліны Петраш з бабруйскай узорнай эстраднай студыі «Росы» Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Росквіт» і салістка Нацыянальнага цэнтра музычных мастацтваў імя У. Мулявіна пры Маладзёжным тэатры эстрады Мінска Марыя Жыліна.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Форум у форуме

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.