Вы тут

Хто лепш за ўсіх асвятляе юбілей беларускай кнігі?


Выдавецкі дом «Звязда» і Беларускі саюз журналістаў працягваюць сумесны творчы конкурс «Спадчына». Ён прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Удзельнічаць у ім могуць рэгіянальныя і карпаратыўныя выданні краіны.


На суд журы будуць вынесены работы, якія ўбачаць свет да 30 чэрвеня. Іх неабходна падаць у Камітэт па прэміях і прафесійнай этыцы журналіста. Публікацыі можна прынесці асабіста або даслаць па пошце на адрас: 220013, г. Мінск, вул. Сурганава, 48а, Беларускі саюз журналістаў. Часу на гэта засталося не так і шмат — да 15 ліпеня.

Лаўрэаты конкурсу будуць вызначаны па шасці намінацыях. Журы адбярэ найлепшае карпаратыўнае і рэгіянальнае выданне, дзе асвятляецца тэма юбілею айчыннага кнігадрукавання, і публікацыі ў іх, а таксама фотасюжэт і літаратурны твор. Цырымонія ўзнагароджвання адбудзецца на Дні беларускага пісьменства ў Полацку. Пераможцам уручаць дыпломы ГА «БСЖ» і каштоўныя падарункі.

Плануецца, што ў Выдавецкім доме «Звязда» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі выйдзе зборнік найлепшых матэрыялаў конкурсу. Палажэнне аб конкурсе глядзіце тут.

Нагадваем таксама нашым чытачам, што вы яшчэ паспяваеце прыняць удзел у віктарыне «Мая Скарыніяна», якую «Звязда» праводзіць сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай. Пераможцаў чакае бясплатная падрабязная экскурсія па галоўнай кніжнай скарбніцы краіны. Адказы на пытанні першага тура прымаюцца па 10 чэрвеня. 

Валяр'ян ШКЛЕННІК

schklennik@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.