Вы тут

Бягучы тыдзень у Беларусі абяцае быць цёплым


Бягучы тыдзень у Беларусі абяцае быць цёплым, у тым ліку і ў начныя гадзіны, але дажджлівым. Найбольш ападкаў прагназуецца ў сераду, паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыяцыйнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння, у аўторак, надвор'е вызначаецца зонай павышанага атмасфернага ціску. Будзе цёпла, ноччу і ранкам у асобных раёнах слабы туман. Уначы слупок тэрмометра падымецца да 7—13 градусаў, удзень — да 20—25, а па поўдні краіны і да 27.

У сераду на тэрыторыю краіны прыйдуць атмасферныя франты і няўстойлівыя паветраныя масы з Балтыйскага мора. Сіноптыкі прадказваюць вільготнае надвор'е: ноччу па паўднёвым захадзе, а ўдзень па большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Тэмпература ўначы ад 8 градусаў па паўночным усходзе да +17 па паўднёвым захадзе краіны, удзень 17—24, а па паўднёвым усходзе да +29.

У чацвер няўстойлівы характар надвор'я захаваецца. На паўночным усходзе Беларусі ўмовы будзе дыктаваць той самы атмасферны фронт, таму там зноў не абыдзецца без дажджоў, залеў і навальніц. Днём у краіну зноў прыйдуць паветраныя масы з Балтыкі, што таксама выкліча кароткачасовыя дажджы ў асобных раёнах. Тэмпература ўначы чакаецца на ўзроўні 8—15 градусаў, удзень — ад 17 да 24.

У пятніцу ноччу па поўначы, а днём па паўночна-заходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ўначы 8—15 градусаў, удзень — 16—21. На паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 25 градусаў. Па папярэдніх прагнозах, у выхадныя надвор'е застанецца падобным — па большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, існуе высокая імавернасць навальніц. Начная тэмпература будзе складаць ад 8 да 16 градусаў, дзённая — 16—25.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Цёпла, дажджы і навальніцы

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.