Вы тут

Урачыстая перадача танкаў прайшла на вучэбным палігоне ВПС


На 174-м вучэбным палігоне ВПС і войскаў ППА днямі адбылася ўрачыстая перадача асабістаму складу 969-й базы рэзерву танкаў новай партыі мадэрнізаваных машын Т-72Б3.


Новая мадэль абсталявана больш магутным рухавіком і палепшана комплексам узбраення, які гарантуе высокую верагоднасць знішчэння цэлі з месца і ў руху на адлегласці да пяці кіламетраў. Таксама машыну абсталявалі новымі датчыкамі, бартавымі экранамі корпуса са здымнай модульнай абаронай. Змены закранулі і прыцэл, які замянілі на «Сасна-У» беларускай вытворчасці.

Падчас перадачы тэхнікі міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў адзначыў, што гэта не першы крок мадэрнізацыі ўзбраення. «Мы рухаемся ў двух напрамках: мадэрнізуем і рамантуем танкі на сваіх заводах і ідзём па шляху ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з Расіяй. Яны нам праводзяць рамонт і мадэрнізацыю тэхнікі па ўнутрырасійскіх цэнах — гэта адпавядае ўмовам дагавора аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве», — заявіў міністр.

На мерапрыемстве прысутнічала расійская дэлегацыя ад навукова-вытворчай карпарацыі «Уралвагонзавод», які займаўся мадэрнізацыяй. Па заканчэнні мерапрыемства быў падпісаны чарговы кантракт на мадэрнізацыю танкаў Т-72Б расійскім партнёрам.

Удзельнікам урачыстай перадачы танкаў быў прадэманстраваны элемент танкавага біятлона. Сёлета ў міжнародных штогадовых спаборніцтвах па гэтым відзе армейскага спорту возьме ўдзел і мадэрнізаваны Т-72Б3.

Сяргей НІКАНОВІЧ

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Больш моцы і дакладнасці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».