Вы тут

Кінуць 22 кілаграмы рыбы давялося чацвярым жыхарам Міншчыны


Іх у рыбалоўных угоддзях Смалявіцкага раёна спыніў дырэктар мясцовай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.


Ён заўважыў, што на рыбе ёсць сляды ад сетак і пазваніў дзяржінспектарам. Мужчыны скарысталіся момантам і збеглі. Але дырэктар паспеў іх сфатаграфаваць. Па слядах матацыкла рэйдавая група Мінскай міжрайінспекцыі выйшла да вадаёма. У кустах на беразе валялася парваная сетка, яшчэ адна была ўстаноўлена ў вадзе. Дзяржінспектары апыталі рыбакоў і мясцовых жыхароў, паказваючы ім фота. Удалося ўстанавіць асобы двух мужчын, якія пасяліліся ў вёсцы Напалкі Смалявіцкага раёна. Там іх і затрымалі. На гарышчы ў аднаго знайшлі дзве сеткі і мокры рыбацкі камбінезон. Як расказалі ў Дзяржінспекцыі, абодвух браканьераў змясцілі ў ізалятар, неўзабаве да іх далучыўся трэці, чацвёртага парушальніка вышуквае міліцыя. Заведзена крымінальная справа, нанесеная шкода ацэнена ў 6,4 тысячы рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Улоў да ізалятара давёў

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.