Вы тут

У Брэсце з вышыні ўпала будаўнічая люлька


У Брэсце пры правядзенні рамонтных работ здарылася бяда. На доме па бульвары Шаўчэнкі працавалі работнікі рамбудтрэста.


З вышыні пятага паверха сарвалася люлька з рабочымі і ўпала на казырок дома. Апошняе крыху паменшыла наступствы падзення, але людзі моцна пацярпелі. У пад'ёмніку знаходзілася тры чалавекі. 48-гадовая муляр атрымала множныя пераломы, 28-гадовая работніца дастаўлена ў бальніцу з траўмай пазваночніка і страсеннем мозга, 20-гадовы цясляр пацярпеў менш за іншых, ён атрымаў удары.

Афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова паведаміла, што праверку па інцыдэнце праводзіць Брэсцкі міжраённы аддзел СК разам са спецыялістамі інспекцыі аховы працы і іншых ведамстваў. Вядзецца апытанне відавочцаў здарэння, вывучаецца службовая дакументацыя падраздзялення КУП «Брэстгаррамбудтрэст».

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?