Вы тут

Работніца ламбарда перадала ашуканцам 2,5 тысячы рублёў


На тэрыторыі Мінска і Мінскага раёна зафіксавана некалькі фактаў атрымання грошай ашуканскім шляхам. Не выключана, што падобных фактаў можа быць больш, а таксама тое, што яны могуць паўтарыцца.


Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, у сталіцы такі выпадак адбыўся ў красавіку ў адным з ламбардаў у Першамайскім раёне. У памяшканне зайшлі два мужчыны, гучна абмяркоўваючы, як адзін у другога можа набыць камп'ютарныя мікрасхемы, мацярынскія платы і г. д. Пры гэтым яны дэманстратыўна агучвалі буйныя сумы грошай, а таксама неаднаразова казалі пра важнасць такіх пакупак і каштоўнасць тавару. Быццам бы дамовіўшыся аб здзелцы, адзін (пакупнік) з'ехаў за грашыма ў банк, іншы (прадавец) застаўся чакаць у памяшканні ламбарда.

Прайшоў некаторы час, і «прадавец», спасылаючыся на тое, што ў тэлефоне разрадзілася батарэя, папрасіў работніка ламбарда набраць яго прыяцеля, які з'ехаў у банк. Работніца патэлефанавала мужчыну, той паведаміў, што ў яго раптам паўсталі цяжкасці і ён не можа прыехаць, і не ведае, калі вызваліцца. А паколькі «прадавец» доўга не мог чакаць (нібыта быў набыты квіток на поезд і трэба было тэрмінова з'язджаць), мужчына папрасіў дзяўчыну перадаць за яго 2,5 тысячы рублёў і абяцаў, што як толькі вызваліцца, верне гэтую суму і нават больш у знак падзякі за аказаную дапамогу. Дзяўчына, ні пра што не падазраючы, перадала грошы. Больш нікога з гэтых мужчын яна не бачыла. Вечарам, усвядоміўшы, што стала ахвярай махляроў, дзяўчына звярнулася ў міліцыю.

У гэтай сувязі праваахоўнікі заклікаюць работнікаў гандлёвых аб'ектаў быць як мага больш пільнымі з незнаёмымі людзьмі і не паддавацца на рознага кшталту правакацыі і нагоды перадачы грошай, а таксама звяртаць увагу на падазроных асоб.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?