Вы тут

Што робіць наша харчаванне правільным?


Інакш павышаецца рызыка захворванняў, зніжаецца працаздольнасць і працягласць жыцця.

Мы ядзім і дзеля задавальнення таксама, аднак у харчавання ўсё ж такі ёсць сапраўды важныя функцыі. У першую чаргу, гэта забеспячэнне арганізма энергіяй, па-другое — бялкамі, мінеральнымі рэчывамі, тлушчамі і вугляводамі — будаўнічым матэрыялам для стварэння клетак. Ежа таксама забяспечвае арганізм біялагічна актыўнымі рэчывамі, без якіх не адбудзецца сінтэзу тых жа гармонаў. Нарэшце, ежа дапамагае выпрацоўцы імунітэту: было ўстаноўлена, што імунны адказ на інфекцыю залежыць ад якасці харчавання, ад колькасці калорый, паўнацэнных бялкоў і вітамінаў, нагадвае загадчыца аддзялення ўльтрагукавой дыягностыкі 3-й гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі Мінска Зоя ВЫСОЦКАЯ.


1. Умеранасць

Пераядаць нельга. Колькасць ежы, якая паступае ў арганізм і ператвараецца ў энергію, павінна быць роўная энергетычным затратам.

2. Баланс харчовых рэчываў

Штодня мы павінны атрымліваць каля 70 розных інгрэдыентаў. Ідэальныя суадносіны бялкоў, тлушчаў і вугляводаў 1:1:4. Для людзей з сярэдняй фізічнай нагрузкай гэта будзе 100 г бялку, столькі ж тлушчу і 400 г вугляводаў.

3. Разнастайнасць

Не існуе ніводнага прадукту, здольнага забяспечыць нас усімі спажыўнымі рэчывамі. Так што меню павінна быць разнастайным. Трэба, каб у рацыёне было шмат агародніны, фруктаў і ягад, багатых на антыаксіданты. Неабходна таксама ўжываць кісламалочныя прадукты, а вось цукру і дэсертаў павінна быць менш. Сачыце і за колькасцю солі.

4. Рэжым

Прымаць ежу варта ў адзін і той жа час. На сняданак — 30% ад сутачнай каларыйнасці, на абед — 40%, вячэру — 20%. Яшчэ 10% — перакус. Харчаванне радзей за 4 разы на дзень прыводзіць да назапашвання тлушчу, змяншэння актыўнасці шчытападобнай залозы. Частая ежа ў адзін і той жа час спрыяе лепшаму адтоку жоўці, добрай выпрацоўцы стрававальных сокаў, прафілактыцы захворванняў страўніка і кішэчніка.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Часта, але пакрысе

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.

Грамадства

Птушкі, людзі, цытаты з класікаў: хто, як і навошта расфарбоўвае гарады

Птушкі, людзі, цытаты з класікаў: хто, як і навошта расфарбоўвае гарады

 Карэспандэнт «Звязды» сустрэлася з мастаком Аляксандрам Благіем.

Грамадства

На лячэнне і паляванне. Што прыцягвае замежнікаў у Беларусі?

На лячэнне і паляванне. Што прыцягвае замежнікаў у Беларусі?

​Беларускія санаторыі перасталі быць месцам адпачынку пераважна пажылых людзей.

Грамадства

Што адбываецца ў Юравічах?

Што адбываецца ў Юравічах?

Пасля трагедыі людзі размаўляюць з журналістамі на ўмовах ананімнасці