Вы тут

Пад Брэстам распачалося вучэнне «Славянскае братэрства — 2017»


Учора на палігоне пад Брэстам распачалося тактычнае вучэнне «Славянскае братэрства — 2017». Удзел у ім прымаюць вайскоўцы з Беларусі, Расіі і Сербіі.


— У вучэнні ўдзельнічаюць узмоцнены асобны дэсантна-штурмавы батальён 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, парашутна-дэсантны батальён 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі і парашутная рота спецыяльнай брыгады Узброеных Сіл Рэспублікі Сербія, — паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі. — Разам увесь кантынгент складае шматнацыянальную батальённую тактычную групу. Усяго ж у вучэнні задзейнічана больш за 800 ваеннаслужачых і звыш 100 адзінак баявой і спецыяльнай тэхнікі.

Вучэнне праходзіць у два этапы. Актыўная фаза пройдзе з 12 па 14 чэрвеня. Скончыцца ж яно ў наступны чацвер.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

schklennіk@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Дэсант з трох краін

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.