Вы тут

У Клюшчанах згарэў касцёл з 300-гадовай гісторыяй


Як расказала прэс-сакратар Гродзенскага аддзялення МНС Наталля Жывалеўская, шостага чэрвеня а 6-й гадзіне раніцы астравецкім выратавальнікам патэлефанавала жанчына з вёскі Клюшчаны і паведаміла, што гарыць мясцовы касцёл. Яна прачнулася ад трэску і ўбачыла полымя, якое вырываецца праз вокны драўлянага храма.


На тушэнне выехалі 12 пажарных машын розных падраздзяленняў. Калі яны прыбылі на месца, агонь ахапіў увесь будынак. Дах абрушыўся, на месцы засталіся толькі чорныя галавешкі. Тушэнне пажару заняло менш чым паўгадзіны. Разам з пажарнымі на месца прыбылі брыгады электрычных сетак, міліцыя, «хуткая дапамога». Ахвяр няма.

Апошняе набажэнства ў храме было ў нядзелю, 4 чэрвеня. Яго правёў настаяцель Анатоль Захарэўскі, які жыве ў суседняй вёсцы Міхалішкі. Вёска Клюшчаны ўваходзіць у яго прыход. Сюды кожную нядзелю і святы збіралася больш як 100 прыхаджан з навакольных вёсак.

Страчаны ўчора касцёл Святога Яўхіма ў Кляшчанах можна назваць гістарычнай каштоўнасцю, бо ён быў пабудаваны больш за 300 гадоў таму, але ў спісы помнікаў, якія ахоўваюцца дзяржавай, так і не быў уключаны. Некалькі разоў будынак аднаўляўся.

Вядома, што ў 1915 годзе тут служыў ксёндз Канстанцін Стаповіч, паэт і асветнік. Ён вядомы пад псеўданімам Казімір Сваяк і з'яўляецца адной з візітных картак Астравецкага раёна. Як і сам старадаўні касцёл...

Цяпер вядзецца праверка здарэння. Па адной з версій, адбылося кароткае замыканне ў электраправодцы, ад чаго і ўзнік пажар. Разам з тым не выключаны і факт падпалу.


На месца здарэння выязджаў старшыня Астравецкага райвыканкама Ігар ШАЛУДЗІН. Ён расказаў карэспандэнту «Звязды», што ад касцёла амаль нічога не засталося. Дзесьці ўдалося патушыць частку будынка, дзесьці ацалелі толькі бярвенні. У некаторых месцах іх спрабавалі распілоўваць, каб дабрацца да месцаў тлення.

«Цяпер будзем думаць, што рабіць з касцёлам далей, ці ўдасца яго аднавіць, — пракаментаваў сітуацыю кіраўнік раёна. — Я не схільны верыць у версію падпалу: ну, у каго магла падняцца рука спаліць касцёл? На маю думку, усё ж такі адбылося замыканне, аднак пры гэтым нараканняў на спажыванне электраэнергіі ў будынку ў «Энерганагляду» не было. Расследаванне яшчэ вядзецца, і афіцыйная версія будзе агучана, аднак пакуль інфармацыі вельмі мала».

Маргарыта УШКЕВІЧ

margo@zviazda.by

Ірына СІДАРОК

sіdarok@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.