Вы тут

Як праехаць на Красную плошчу?


Неаднойчы шчасціла мне бываць у Тураве — адным з самых старажытных гарадоў Беларусі. Вось і гэтай вясной зноў убачыў, як поўніцца блакітам, адлюстроўвае аблокі паўнаводная Прыпяць.


Зноў прыйшоў на бераг, бліз якога ў ХІІ стагоддзі высіўся беласценны храм. Зноў ступіў на зямлю, якая выхавала мноства вядомых асоб, чый пералік пачынаецца ад пісьменніка, духоўнага дзеяча старажытнарускай дзяржавы ХІІ стагоддзя святога Кірылы Тураўскага...

Здавалася, шмат ужо ведаў пра Тураў, дзе колькасць насельніцтва блізіцца да трох тысяч чалавек і, калі ў цябе добрая памяць, то магчыма ведаць нават кожнага жыхара паасобку.

Але, нечаканае пытанне на вуліцы заспела знянацку.

— Падкажыце, як нам праехаць на Красную плошчу?

Чародка юнакоў на роварах з турыстычнымі заплечнікамі прыпынілася побач, відавочна чакаючы парады.

Слушна кажуць, што нават у самым вядомым заўжды знойдзецца няхай сабе маленькая, але непазнаная раней часцінка. Вось так і пра Красную плошчу. Ні я, ні мае спадарожнікі пра гэту плошчу Турава нічога не ведалі. І толькі праз некалькі хвілін дзясяты з мінакоў нагадаў, дзе шукаць такі адрас.

Менавіта адрас, у выглядзе акуратна напісанай шыльдачкі на драўляным доме застаўся ад колішняй шматлюднай плошчы з гучнай назвай. Хуткацечны час па-свойму вызначае вартасць славутасцяў. Цяпер гэта сціплая шыльдачка дадалася да вялікага спісу мясцовых цікавінак, дзеля якіх у Тураў у любы час прыязджаюць турысты.

Яўген ПЯСЕЦКІ, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».