Вы тут

Інавацыйнае развіццё грамадства ў руках маладых


Днямі ў Віцебску адбылося выяздное пасяджэнне адной з самых масавых грамадскіх арганізацый краіны – Беларускага саюза жанчын. Прадстаўніцы БСЖ з усіх рэгіёнаў сабраліся, каб абмеркаваць пытанні інавацыйнага развіцця сацыяльных праграм і паглядзець, якім чынам ў гэтым накірунку працуюць жанчыны Віцебшчыны.


Так, дэлегацыя БСЖ завітала ў Віцебскі абласны дзіцячы клінічны цэнтр, калектыў якога на 96 працэнтаў складаецца з жанчын. Галоўны ўрач Галіна Пузанава, пераможца конкурсу “Жанчына года-2015”, правяла для гасцей экскурсію і пазнаёміла іх з перадавымі тэхналогіямі медыцынскай установы. Напрыклад, зараз цэнтр спрабуе адмовіцца ад папяровых рэцэптаў на лекі і замест іх увесці электронныя. “Такому новаўвядзенню асабліва радуюцца маладыя бацькі”, -- распавялі дэлегацыі.     

Увогуле, інавацыйнае развіццё грамадства адбываецца ў першую чаргу для моладзі і самой моладдзю. Лідар БСЖ Марыяна Шчоткіна падкрэсліла, што арганізацыя імкнецца не толькі падтрымаць маладое пакаленне, але і прыцягнуць яго ў свае шэрагі. Для гэтага ўжо пачало працу маладзёжнае крыло БСЖ, дзейнасць якога накіраваная ў першую чаргу на раскрыццё творчага і працоўнага патэнцыяла маладых беларускіх жанчын.

У межах выязднога пасяджэння адбылася сустрэча старшыні БСЖ са студэнтамі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ў фармаце адкрытага дыялогу. Будучыя ўрачы задавалі пытанні рознага характару, але асабліва іх цікавіла тэма  захавання балансу паміж кар’ерай і сям’ёй. На думку Марыяны Шчоткінай, знайсці залатую сярэдзіну паміж імі няпроста, але магчыма. Галоўнае – усё рабіць своечасова: атрымоўваць адукацыю і выходзіць на працу, пры гэтым не адкладваць стварэнне сям’і на пасля ў спадзяваннях на лепшы момант. “Трэба ганарыцца мінулым, цаніць сёння і верыць у будучыню”, -- адзначыла яна.

***

Сёння Беларускі саюз жанчын налічвае каля 160 тысяч членаў. Структурна ён складаецца з сямі тэрытарыяльных арганізацый (шасці абласных і г.Мінска), якія ўключаюць 142 раённыя і гарадскія аддзяленні. Пярвічных арганізацый БСЖ па ўсёй краіне больш за чатыры с паловай тысячы. Акрамя гэтага, у межах саюза жанчын дзейнічаюць 5 клубаў і 2 аб’яднаныя арганізацыі па вытворчым прынцыпе.

Ганна Курак

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Герыятр распавядае пра сакрэты доўгажыхароў і тое, што падаўжае наша жыццё.

Культура

«Беларусьфільм» паказаў свой найцікавейшы фільм за апошні час. Ён пра вайну

«Беларусьфільм» паказаў свой найцікавейшы фільм за апошні час. Ён пра вайну

«Як думаеш, а заўтра нехта пра нас успомніць?» — пытаецца на вялікім экране адзін ветэран у другога і атрымлівае абнадзейлівы адказ. 

Спорт

З агнём Еўрапейскіх гульняў карэспандэнт «Звязды» адправілася ў кар’еры

З агнём Еўрапейскіх гульняў карэспандэнт «Звязды» адправілася ў кар’еры

Сярод 450 шчасліўчыкаў, якім даверана несці факел з агнём ІІ Еўрапейскіх гульняў, аказалася наша Дар'я Лабажэвіч.

Грамадства

Будні сельскага ўрача

Будні сельскага ўрача

З якімі наступствамі аптымізацыі прыходзіцца яму сутыкацца падчас работы.