Вы тут

Электробус едзе ў Астану


Беларусь пакажа каля 50 высокатэхналагічных распрацовак на Міжнароднай спецыялізаванай выставе «ЭКСПА-2017» у сталіцы Казахстана.


Сёлета галоўнай тэмай выставы стане энергія будучыні. На працягу трох месяцаў, пачынаючы з 10 чэрвеня, на ЭКСПА будуць паказвацца навінкі ў гэтай галіне. Беларусь прывязе распрацоўкі Мінадукацыі, Мінпрама і Нацыянальнай акадэміі навук.

Сярод іх электробус, макет аўтобуса МАЗ на газавым паліве, магутныя крыніцы сілкавання шырокага прымянення, энергаэфектыўныя матэрыялы і тэхналогіі. На нашым стэндзе прэзентуюць 14 інвестыцыйных праектаў, напрыклад, будаўніцтва Бешанковіцкай ГЭС і новую этылен-прапіленавую ўстаноўку на «Нафтане». Дарэчы, дзень Беларусі на ЭКСПА пройдзе 16 жніўня.

Надзея АНІСОВІЧ

anіsovіch@zvіazda.by

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».