Вы тут

На Воўпаўскім вадасховішчы затрымалі браканьераў


Воўпаўскае вадасховішча на рацэ Рось у Воўпаўскай ГЭС стала месцам варварскай здабычы рыбы, якая прыходзіць сюды на нераст з Нёмана.


— Мясцовыя жыхары заўважылі, што пры пераключэнні турбіны ГЭС узровень вады моцна паніжаецца прыкладна на дзесяць хвілін. Некалькі мужчын вырашылі гэтым скарыстацца, каб налавіць рыбы, — расказалі пра здарэнне ў Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. — Узброіўшыся палкамі, браканьеры глушылі буйныя асобіны рыбы і выкідвалі іх на бераг. Траіх парушальнікаў за незаконнай здабычай затрымалі работнікі Ваўкавыскай міжрайінспекцыі, папярэдне зафіксаваўшы іх дзеянні на відэа ў якасці доказу віны.

Аднаму з парушальнікаў давядзецца пакрыць больш за 200 рублёў за кілаграмовага ляшча, другому — больш за 400 рублёў за сазана, а трэцяму — амаль 900 рублёў за тры асобіны буйной рыбы. Апроч таго, усім траім будзе прызначаны штраф за незаконнае рыбалоўства — да 50 базавых велічынь (1150 рублёў).

Загаловак у газеце: Варварская «рыбалка» каля ГЭС

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.