Вы тут

Аднаўляецца штогадовы рэспубліканскі турнір па баскетболе 3х3


Беларуская федэрацыя баскетбола паведамляе, што аднаўляецца штогадовы рэспубліканскі турнір па баскетболе 3х3.


Ужо вядуцца работы па ўстаноўцы баскетбольных пляцовак на «Палова-Арэне» пад купалам на праспекце Пераможцаў каля Палаца спорту. Засталося ўзгадніць апошнія «папяровыя» дэталі, неабходныя для працаздольнасці гэтага праекта, і ўжо ў хуткім часе аматары баскетбола змогуць абсалютна бясплатна атрымліваць асалоду ад любімай гульні пад купалам на адкрытым паветры.

Правядзенне першага этапу нацыянальнага турніру «Палова-2017» плануецца ўжо ў канцы чэрвеня.

Тэрміны астатніх этапаў:

ІІ этап — 22—23 ліпеня;

ІІІ этап — 19—20 жніўня;

ІV этап — 2—3 верасня;

Фінал — 16—17 верасня.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: «Палова» вяртаецца!

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.