Вы тут

Баскетбол: жаночая зборная працягвае падрыхтоўку да чэмпіянату Еўропы


Жаночая баскетбольная зборная працягвае падрыхтоўку да чэмпіянату Еўропы. Пасля амаль месячнага збору ў Раўбічах і мінскага турніру Халіпскага, каманда пад кіраўніцтвам Наталлі Трафімавай правяла дзве таварыскія сустрэчы з баскетбалісткамі зборнай Латвіі (адзін матч завяршыўся з нічыйным вынікам 60:60, другую гульню выйгралі латышкі — 73:66).


Пасля чаго беларускія спартсменкі адправіліся ў Грэцыю, дзе ўзялі ўдзел у прадстаўнічым міжнародным турніры. Сапернікамі нашай дружыны сталі зборныя Грэцыі, Украіны і Расіі.

Адзначым, што ў гэтым турніры дэбютавала натуралізаваная амерыканка Аляксандра Марыя Бэнтлі, якая не так даўно атрымала беларускі пашпарт.

У фінальнай частцы чэмпіянату Еўропы нашы дзяўчаты стартуюць 16 чэрвеня ў чэшскім Градзец-Кралаве. Сярод саперніц па групе — італьянкі, славачкі і турчанкі.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: З Бэнтлі ў складзе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».