Вы тут

Беларусы намінаваныя на званне лепшага маладога гандбаліста свету


Беларусы Арцём Кулак, Арцём Каралёк і Андрэй Юрынок намінаваныя на званне лепшага маладога гандбаліста свету. Традыцыйнае галасаванне па выніках сезона праводзіць папулярны інтэрнэт-партал hаndbаll-рlаnеt.соm. Сёлета разглядаюцца кандыдаты з ліку тых, хто нарадзіўся ў 1995 годзе ці пазней. Два папярэднія такія конкурсы выйграў нарвежскі разыгрываючы Сандэр Сагасен.


Выбар лепшага маладога гандбаліста планеты адбываецца з дапамогай галасавання журы, складзенага з вядомых гандбольных журналістаў дванаццаці краін (у іх ліку беларус Сяргей Новікаў), а затым балельшчыкаў у інтэрнэце.

Па выніках журналісцкага галасавання ў лік намінантаў (па чатыры ў кожным амплуа) уключаны адразу тры беларусы: лінейны «Сен-Рафаэля» Арцём Каралёк, левы крайні Андрэй Юрынок і разыгрываючы Арцём Кулак з БГК імя Мяшкова.

Ужо адкрыта галасаванне заўзятараў у інтэрнэце.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Нашы ў спісе лепшых

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?