Вы тут

Жаночая біятлонная каманда завяршыла трэніроўкі ў «Раўбічах»


Жаночая біятлонная каманда завяршыла трэніроўкі ў спарткомплексе «Раўбічы» і з 9 па 29 чэрвеня працягне падрыхтоўку да сезона ў Хахфільцэне.


У Аўстрыю адправіцца лідар зборнай Дар'я Домрачава, а таксама Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава і Ганна Сола.

Мужчынская каманда працягне трэніравацца ў «Раўбічах», а пасля адправіцца ў Санкт-Пецярбург, дзе біятланісты паспрабуюць свае сілы ў спецыяльным снежным тунэлі, адкрытым два гады таму на тэрыторыі вучэбна-трэніровачнага цэнтра Нацыянальнага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, спорту і здароўя імя П.Ф. Лесгафта.

Нагадаем, новы біятлонны сезон стартуе 26 лістапада ў шведскім Эстэрсундзе. Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць з 9 па 25 лютага 2018 года ў карэйскім Пхенчхане

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Пачынаюць падрыхтоўку

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.