Вы тут

Сёння пройдзе адзін з канцэртаў «Джазавых вечароў з банкам БелВЭБ»


Ужо сёння ў сталічным Верхнім горадзе пройдзе адзін з канцэртаў «Джазавых вечароў з банкам БелВЭБ». У 20 гадзін тут можна будзе пачуць і ўбачыць легендарнага Харысана Янга з Нідэрландаў, а таксама трыа Скота Хэндэрсана з Францыі. Не застануцца ўбаку і беларускія музыканты: выступіць VІP-JAZZ Андрэя Славінскага і этна-джаз дуэт Agata. Аднак гэта толькі прыемны пачатак: кожную суботу ў чэрвені, у той жа час на тым жа месцы можна будзе пачуць добры джаз.


— Асноўны складнік джаза — імправізацыйныя мелодыі, якія ў гэтым жанры нараджаюцца літаральна на сцэне, у момант выканання перад публікай, — расказаў музычны прадзюсар фестывалю Алег КАЛІНА. — Галоўным крытэрыем запрашэння музыкантаў на гэты фестываль з'яўляецца іх здольнасць добра імправізаваць. Таксама магчымасць іх выступлення ў Мінску: мы ганарымся тым, што змаглі скаардынаваць прыезд артыстаў, якія жывуць на іншым баку зямнога шара, і запрасілі музыкантаў, якія знаходзяцца ў летнім еўрапейскім турнэ. Публіка на гэтыя вечары прыходзіць розная — і падрыхтаваная, сапраўдныя прыхільнікі джазу, і не, выпадковыя людзі. Мы пастараліся ўлічыць усе густы. Будуць гучаць і вядомыя джазаваныя стандарты ў выкананні беларускіх музыкаў і замежных гасцей. Безумоўна, будзе выканана аўтарская музыка, умоўна вельмі эстэцкая. Будуць калектывы розныя па колькасці ўдзельнікаў: ад дуэта, трыа, квартэта да біг-бэнда. Адным словам, ці застаняцеся задаволенымі, меркаваць вам.

17 чэрвеня ў Мінск завітае Крысціян Галвез, а таксама Крысціян Куцюруфо з Чылі. Беларусь прадставіць Трыа Канстанціна Гарачага (у складзе Канстанціна Гарачага, Вячаслава Сяргеенкі, Назара Рэджэпава) і біг-бэнд пад кіраўніцтвам Барыса Мягкова. Сёлета вырашылі ўключыць у праграму як мага больш джазавых дасягненняў айчынных музыкаў, бо джаз у Беларусі мае дастаткова глыбокія карані — ім амаль стагоддзе.

Спецыяльнай госцяй джазавых вечароў стане Сафія Курловіч, 7-гадовая джазавая піяністка з Салігорска. Яна з'яўляецца пераможцам двух конкурсаў, часта выступае за мяжой, аднак беларускай публіцы дагэтуль была амаль невядома. Выкладчыца Святлана ПЯТРОВІЧ, якая займаецца з Сафіяй, запэўніла:

— У Салігорску таксама ёсць джаз. Маем нават уласны конкурс «Jazz-tіme», з якога і пачаўся творчы шлях Сафіі Курловіч. Там яна атрымала першую перамогу, тады ёй было 6 гадоў. Мінулы год стаў для дзяўчынкі надзвычай плённым: мы вельмі шмат бывалі ў Маскве, выступалі з вядомымі музыкантамі, у самых папулярных залах. Цяпер Сафія з'яўляецца ўдзельніцай тэлевізійнага конкурсу «Сіняя птушка» на тэлеканале РТР.

Гэты год у многім адметны для беларускай музыкі. Сёлета споўнілася 40 гадоў самаму вядомаму беларускаму джазаваму калектыву, адзінаму, якія мае Гран-пры міжнароднага конкурсу, — гэта ансамбль традыцыйнага джаза «Рэнесанс». Відаць, гэты юбілей таксама не застанецца па-за ўвагай сталічнай публікі.

Васіль ПАЛОНСКІ, прадстаўнік банка БелВЭБ, які з'яўляецца спонсарам джазавых вечароў, адзначыў, што пяць гадоў існавання праекта паказалі, што ў гэтага мастацтва шматтысячная аўдыторыя, і арганізатары робяць усё, каб жыхары і госці сталіцы мелі магчымасць добра праводзіць суботнія вечары.

24 чэрвеня ў Верхнім горадзе выступяць Кліў Джонс з ЗША і Набіль Хемір з Туніса. Нашу краіну прадставяць вакальны квартэт Mіnsk Voіsec і калектыў Premіer Orchestra.

Пра яшчэ адзін цікавы музычны кірунак карэспандэнту «Звязды» расказаў прадстаўнік упраўлення культуры Мінаблвыканкама Аляксандр ШАСТАКОЎ:

— Музычны праект «Пешаходка» будзе праходзіць у сталіцы ў тыя ж дні. Гэта фэст вулічных музыкантаў. Свабодныя музыкі маюць магчымасць паказаць свае таленты і ўменні на вуліцах і ў пешаходных пераходах. Вызначана 12 пляцовак, на якіх яны выступаюць, — чатыры ў Верхнім горадзе, астатнія ў падземных пераходах. Такая музыка не толькі павышае ўзровень культуры мінчан. Яна развівае турыстычны патэнцыял — замежным гасцям гэта таксама можа быць цікава.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

nina@zviazda.by

Загаловак у газеце: ...Таксама ёсць джаз!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.