Вы тут

Беларусь адчыняе новую старонку ў развіцці ЦЕІ


Кі­раў­ні­кі 17 ганд­лё­ва-пра­мыс­ло­вых па­лат кра­ін Цэнт­раль­на-Еў­ра­пей­скай Іні­цы­я­ты­вы аб­мяр­коў­ва­лі ў ста­лі­цы маг­чы­масць ўдзе­лу дзе­ла­вых ко­лаў у раз­віц­ці інф­ра­струк­тур­ных пра­ек­таў. Як ад­зна­чыў стар­шы­ня Бе­ла­рус­кай ганд­лё­ва-пра­мыс­ло­вай па­ла­ты Ула­дзі­мір УЛА­ХО­ВІЧ, у асно­ве ЦЕІ ля­жыць раз­віц­цё інф­ра­струк­тур­на­га су­пра­цоў­ніц­тва на ўзроў­ні транс­пар­ту, пра­мыс­ло­вай ка­а­пе­ра­цыі, зняц­ця аб­ме­жа­ван­няў і бар'­е­раў, вы­ка­ры­стан­ня фі­нан­са­вых рэ­сур­саў, што пра­па­ну­юць роз­ныя ін­тэ­гра­цый­ныя сіс­тэ­мы.


"Гэ­та но­выя маг­чы­мас­ці, якія на­ша кра­і­на змо­жа вы­ка­рыс­тоў­ваць. Усе на­шы парт­нё­ры па ЦЕІ ка­жуць, што бе­ла­рус­кае стар­шын­ства ад­кры­вае но­вую ста­рон­ку ў раз­віц­ці ар­га­ні­за­цыі. Да нас пры­еха­лі ганд­лё­ва-пра­мыс­ло­выя па­ла­ты з 17 кра­ін — тыя струк­ту­ры за які­мі ста­іць біз­нес. Акра­мя та­го, гэ­тыя кра­і­ны азна­ча­юць для нас пры­клад­на 60% бе­ла­рус­ка­га экс­парт­на­га парт­фе­ля на еў­ра­пей­скім на­прам­ку — не­каль­кі міль­яр­даў до­ла­раў. Раз­ві­ва­ю­чы на­ша двух­ба­ко­вае су­пра­цоў­ніц­тва, мы вы­ра­ша­ем дзяр­жаў­ную за­да­чу па раз­віц­ці экс­пар­ту", — пад­крэс­ліў Ула­дзі­мір Ула­хо­віч.

Па­вод­ле яго слоў, буй­ны парт­нёр Бе­ла­ру­сі ў Еў­ро­пе — Фе­дэ­ра­цыя ня­мец­кіх ганд­лё­ва-пра­мыс­ло­вых па­лат — вый­шаў з іні­цы­я­ты­вай аб­мер­ка­ваць у рам­ках гэ­тай су­стрэ­чы пра­ект біз­нес-ме­ма­ран­ду­ма аб агуль­най эка­на­міч­най пра­сто­ры ад Лі­са­бо­на да Ула­дзі­вас­то­ка. "Ні­ко­лі яшчэ ў гіс­то­рыі ЦЕІ не бы­ло су­стрэч та­ко­га ўзроў­ню. Гэ­та свед­чыць аб тым, што Бе­ла­русь сён­ня ўспры­ма­ец­ца ва ўсім све­це не інакш як дзе­ла­вы парт­нёр, як кра­і­на, якая ад­кры­вае зу­сім но­выя маг­чы­мас­ці", — рэ­зю­ма­ваў Ула­дзі­мір Ула­хо­віч.

На­мес­нік ге­не­раль­на­га сак­ра­та­ра Цэнт­раль­на-Еў­ра­пей­скай Іні­цы­я­ты­вы Мар­гот Клес­тыль-Леф­лер ад­зна­чы­ла, што пры­няць стар­шын­ства ЦЕІ на­шай кра­і­най бы­ло вель­мі важ­ным па­лі­тыч­ным і стра­тэ­гіч­ным ра­шэн­нем.

"Гэ­та мае і вя­лі­кае зна­чэн­не для ўсіх кра­ін Іні­цы­я­ты­вы. Я так­са­ма лі­чу, што гэ­та да­па­мо­жа зра­біць кро­кі на­су­страч ума­ца­ван­ню эка­на­міч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва з Еў­ра­са­ю­зам", — вы­ка­за­ла сваё мер­ка­ван­не на­мес­нік ге­не­раль­на­га сак­ра­та­ра ЦЕІ.

Ілья КРЫ­ЖЭ­ВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.