Вы тут

Здымі сваё падарожжа на відэа і атрымай прыз


«Звязда» выступае інфармацыйным партнёрам першага конкурсу аматарскіх турыстычных фільмаў «Падарожнічаем па Сінявокай».

Мы пастаянна расказваем пра тое, што абавязкова трэба ўбачыць у нашай краіне. Адкрываем Беларусь для іншаземцаў. Стараемся пісаць і пра малавядомыя куткі роднай зямлі, дзе будзе цікава пабываць. Цяпер мы прапануем нашым чытачам усяму свету паказаць самыя запамінальныя моманты сваіх падарожжаў.


Спаборніцтва для ўсіх

Конкурс праводзіцца ў першую чаргу для папулярызацыі ўнутранага турызму ў Беларусі.

— Яшчэ адна мэта — прыцягненне моладзі да актыўнага ладу жыцця. І, зразумела, добра, калі ўся сям'я адправіцца ў пешы паход, сплаў на байдарках, велавандроўку або аўтамабільную паездку! Трэба толькі падчас падарожжа здымаць на відэа і фатаграфаваць, — расказвае пра ідэю конкурсу яго аўтар Дзмітрый Іўчанка, рэжысёр народнай кінастудыі «Летапіс» пры Талачынскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці.

Арганізатары конкурсу «Падарожнічаем па Сінявокай»: аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Талачынскага райвыканкама і народная кінастудыя «Летапіс». У ім могуць удзельнічаць усе грамадзяне Беларусі, незалежна ад узросту.

— Чакаем і фільмы, створаныя ў турыстычных клубах і секцыях, гуртках, школах, самадзейных творчых калектывах, — дадае Дзмітрый.

Тэматыка павінна быць непасрэдна звязана з турызмам у Беларусі. Конкурсныя работы могуць быць выкананы ў жанры дакументальнага кіно, сацыяльнага кліпа (роліка), музычнага кліпа (роліка), слайд-фільма (слайд-шоу). Хранаметраж — да 20 хвілін. Агучваць фільм можна на рускай або беларускай мовах. А калі захочацца, і на замежнай, але такія работы павінны суправаджацца закадравым перакладам або субцітрамі на беларускай ці рускай мовах.

Паспець да сярэдзіны жніўня

Да 15 жніўня (уключна) можна адпраўляць працы на конкурс. Іх удзельнік можа падаць на разгляд неабмежаваную колькасць. Работу неабходна загрузіць на Youtube, а таксама выслаць заяўку-анкету на электронны адрас tolrmc@yandex.ru. Заяўку можна спампаваць па спасылцы. Там жа падрабязныя тлумачэнні пра ўмовы конкурсу.

Члены журы вызначаць пераможцаў да 15 верасня. А ўзнагароджванне пераможцаў адбудзецца 30 верасня ў Талачыне. Між іншым, «Звязда» таксама падрыхтавала фірменны прыз. Усе ўдзельнікі атрымаюць дыпломы. Звесткі аб аўтарах і самі фільмы будуць размешчаны на сайце конкурсу kіno.fotobel.by. А на сайце «Звязды» можна будзе ўбачыць творы пераможцаў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

рukshаnskі@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».