Паводле дадзеных канца 2016 года, у Кітаі налічвалася 223 925 журналістаў, якія валодаюць прэс-картамі. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, апублікаваным Усекітайскай асацыяцыяй журналістаў, перадае “Жэньминь жыбаа” анлайн”.
Сярод іх 84.130 чалавек -- газетныя рэпарцёры, 6007 чалавек працавалі ў перыядычных выданнях, адзначаецца ў дакладзе, размешчаным на вэб-сайце асацыяцыі. 2801 чалавек -- журналісты інфармацыйных агенцтваў, 129.829 -- супрацоўнікі радыёстанцый, тэлестанцый і кінастудый дакументальных і хранікальных фільмаў. Акрамя гэтага, 1158 журналістаў пісалі артыкулы для навінавых вэб-сайтаў, гаворыцца ў дакладзе.
Даклад быў сумесна падрыхтаваны Усекітайскай асацыяцыяй журналістаў, Дзяржаўным упраўленнем па справах друку, выдавецтваў, радыёвяшчання, кінематаграфіі і тэлебачання і Дзяржаўнай канцылярыяй інтэрнэт-інфармацыі КНР.
15 новых спецыяльнасцяў, у тым ліку чатыры абсалютна новыя, па якіх падрыхтоўка раней нідзе не вялася, адкрыюцца сёлета ў беларускіх ВНУ.
Зусім недалёка ад Мар'інай Горкі.
Якую ролю адыграла моладзь у эканамічным і культурным жыцці краіны.
Варта разумець, што дыеты такога тыпу — радыкальны метад, які мае шмат мінусаў.