Вы тут

У Мінску адбыўся першы джазавы вечар пад адкрытым небам


Дзесятага чэрвеня ў Мінску ў Старым горадзе распачаліся суботнія "Джазавыя вечары" – так званыя канцэрты каля Ратушы, пад адкрытым небам, і, як заўсёды, бясплатныя. Праект праводзіцца пры падтрымцы банка БелВЭБ і на адкрыцці першага джазавага канцэрта перад гледачамі і слухачамі з прывітальным словам выступіў старшыня банка Мікалай Лузгін.


Адкрыла праграму адораная сямігадовая піяністка Сафія Курловіч з Салігорска. Хэдлайнерам вечарыны быў адзін з лепшых джазавых гітарыстаў свету Скот Хендэрсан (ЗША). Таксама ў праграме "Джазавыя вечары" узяў удзел Скот Хендэрсан (ЗША), які прызнаваўся лепшым джазавым гітарыстам па версіях часопісаў Guitar World і Guitar Player. Ён выйшаў на сцэну ў суправаджэнні французскіх музыкаў. Сюрпрызам для паклонікаў джаза выступілі спявак і мультыінструменталіст Харысан Янг (ЗША / Нідэрланды), этна-джазавы дуэт Agata і VIP-jazz Андрэя Славінскага з Мінску.

На старой мінскай плошчы, размешчанай сярод помнікаў дойлідства панавала нязмушаная і святочная атмасфера: мінчукі і госці сталіцы з асалодай адпачывалі пад гучныя джазавыя імправізацыі.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.