Вы тут

Раім схадзіць


Адкрыты чэмпіянат прафесійнай фларыстыкі, «Крылаты фэст», Міжнародны дзень ёгі і шоу «Танкавы біятлон» – афіша «Звязды» з 12 па 18 чэрвеня.


Адкрыты чэмпіянат прафесійнай фларыстыкі «Васільковая карона»

Фота: vozrast.by

Дзе: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі (пл. Калініна)

Калі: 15-17 чэрвеня, 10:00

Колькі каштуе: 6 р.

У Цэнтральным батанічным садзе Мінска ў пяты раз пройдзе чэмпіянат па прафесійнай фларыстыцы «Васільковая карона». У гэтым годзе яго тэмай стала «Мода на кветкі – мастацтва росквіту». Канкурсантам прапануецца прадставіць свой погляд на ролю тэмы флоры ў сучаснай модзе і дызайне.

Чэмпіянат стартуе 15 чэрвеня. У гэты дзень на тэрыторыі батанічнага саду ўдзельнікі чэмпіянату пачнуць выконваць першае конкурснае заданне па стварэнні арт-аб'ектаў з прыроднага матэрыялу. На працягу ўсяго летняга сезона арт-аб'екты паслужаць упрыгожваннем ландшафту саду і фотазоной для ўсіх жадаючых.

Пераможцы чэмпіянату будуць абвешчаныя на ўрачыстай цырымоніі 17 чэрвеня ў 18:00 на пляцоўцы каля Аранжарэі трапічных раслін батанічнага саду.


«Крылаты фэст»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо)

Калі: 17-18 чэрвеня, 12:00

Колькі каштуе: 12 р.-25 р.

Пляцоўка для правядзення фестывалю была выбрана не выпадкова. Экспазіцыя, прадстаўленая гістарычнымі будынкамі з розных частак Беларусі, пад адкрытым небам з'яўляецца адным з упадабаных месцаў паломніцтва турыстаў. Таму наведванне фэсту стане не толькі вясёлым, але і пазнавальным.

Пляцоўка знаходзіцца ўсяго ў 4 кіламетрах ад Мінска, таму дабрацца да фестывалю змогуць усе жадаючыя. 


Міжнародны дзень ёгі

Фота: glaza.info

Дзе: Цэнтр творчасці Цэнтральнага дзіцячага парку імя Горкага

Калі: 17 чэрвеня, 09:50

Колькі каштуе: бясплатна

17 чэрвеня з 10:00 да 12:00 у парку імя Горкага пройдзе III Міжнародны дзень ёгі. Арганізатар мерапрыемства – Пасольства Індыі ў Мінску пры падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Не забудзьцеся ўзяць з сабой дыванок для заняткаў. Збор ля галоўнай сцэны парку ў 9:50.


Шоу «Танкавы біятлон»

Фота: publy.ru

Дзе: Лінія Сталіна 

Калі: 17 чэрвеня, 11:00

Колькі каштуе: от 5 р.

17 чэрвеня ў гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна» пры падтрымцы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь пройдзе спаборніцкай шоў «Танкавы Біятлон»–2017.

У гэтым годзе комплекс «Лініі Сталіна» плануе пашырыць фармат спаборніцтваў, а таксама прапануе сваім наведвальнікам яшчэ больш забаў і актыўнасцей. Як і раней, для наведвальнікаў комплексу будуць працаваць самыя папулярныя зоны забаў: школа танкіста, спаборніцкая пляцоўка, віктарына «Сучаснае ўзбраенне». Акрамя таго, у рамках мерапрыемства тут адкрыюць новую пляцоўку перашкод сумесна з клубам рукапашнага бою «Навальніца», а для самых маленькіх прадставяць спецыяльную праграму з самым прывабным і смешным клоўнам Моцей. Актыўным наведвальнікам арганізатары падрыхтавалі памятныя сувеніры і прызы за ўдзел у спаборніцкіх пляцоўках мерапрыемства.


Майстар-класы па танцах і фітнесу

Фота: medikent.com.tr

Дзе: ТЗЦ Galleria Minsk (пр-т Пераможцаў, 9)

Калі: па 29 ліпеня, 10:30, 19:00

Колькі каштуе: бясплатна

Радыё Unistar праводзіць бясплатныя майстар-класы па танцах і фітнесу. Кожны чацвер чэрвеня вас чакаюць бясплатныя майстар-класы па парных танцах, а кожную суботу – бясплатныя заняткі фітнесам на даху паркінга, з якога адкрываецца маляўнічы від на горад.


Выстава «Скарына – асветнік-гуманіст»

Фота: nlb.by

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей (вул. К. Маркса, 12)

Калі: па 24 чэрвеня, 11:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

У аснове паказу – матэрыялы з фондавых калекцый Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь: скульптурная выява Скарыны работы Эдуарда Астаф'ева, маляўнічы партрэт Скарыны, графічныя аркушы з выявай беларускіх асветнікаў-гуманістаў Ніколы Гусоўскага, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Сымона Полацкага.

Шырока прадстаўлены беларускі плакат, прысвечаны дзейнасці асветніка. У якасці прыкладу працягу традыцый кірылічнага друку, закладзеных Скарынам, экспануюцца фотавыявы кірылічных выданняў са збору музея.


Велашкола

Фота: ladyadvice.ru

Дзе: Парк Янкі Купалы (г. Мінск)

Калі: па 31 жніўня, 18:00

Колькі каштуе: бясплатна

Некамерцыйны сацыяльны праект «Велашкола. Мінск» ужо чацвёрты сезон вучыць людзей розных узростаў у незалежнасці ад наяўнасці ровара катацца. Праект працуе бясплатна, таму адзінае, што вам трэба зрабіць, – прыйсці на занятак з 18:00 да 20:00 у чацвер або пятніцу ў парк Янкі Купалы.

Для вашага навучання тут ёсць усё неабходнае: ровары, на якіх лёгка вучацца, абарона і шлем – для вашага спакою.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.