Маладое папаўненне Брэсцкага гарнізона прысягнула на вернасць Радзіме ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой". Урачыстасць адбылася на плошчы Цырыманіялаў. Ваеннаслужачыя 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады, 115-га зенітнага ракетнага палка, 111-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады, 48-га асобнага батальёна радыёэлектроннай барацьбы, а таксама Брэсцкай пагрангрупы — усяго 744 навабранцы прынеслі прысягу.
У крэпасць прыехалі родныя і блізкія маладых вайскоўцаў, сабраліся шматлікія госці. Папаўненне беларускага войска прыйшоў павіншаваць са знамянальнай падзеяй у жыцці і старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль ЛІС. Кіраўнік вобласці падкрэсліў асаблівую значнасць і сімвалічнасць рытуалу, што адбываецца на зямлі Брэсцкай крэпасці, палітай крывёй продкаў, якія выканалі абавязак абаронцаў Радзімы з гонарам і годнасцю. Кіраўнік вобласці пажадаў новаму папаўненню быць вартымі славы дзядоў і прадзедаў.
На доблесную службу Айчыне блаславілі маладых салдат каталіцкі і праваслаўны святары. Памятнае мерапрыемства ў крэпасці завяршылася ўрачыстым маршам воінскіх часцей Брэсцкага гарнізона.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Фота Валерыя КАРАЛЯ
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».