Вы тут

Трагедыя адбылася ў адным з дамоў прыватнага сектара ў Магілёве


Страшная трагедыя адбылася ў адным з дамоў прыватнага сектара па завулку Слабодскі ў Магілёве. Па інфармацыі афіцыйнага прадстаўніка ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксаны Салянюк, у доме былі знойдзены целы забітых 43-гадовага мужа і 32-гадовай жонкі з колата-рэзанымі раненнямі.


З месца здарэння праваахоўнікамі канфіскавана і мяркуемая прылада забойства — нож. Па факце распачата крымінальная справа (частка 1 артыкула 139). Праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на высвятленне абставін здарэння. У загінулых засталася 11-гадовая дачка, зараз з ёй працуюць псіхолагі. Па словах суседзяў, сужэнцы апошні час часта канфліктавалі, нават падавалі на развод. Муж працаваў у Маскве, а жонка ў адной з магілёўскіх арганізацый. Няшчасце, кажуць, здарылася ў хуткім часе пасля вяртання мужчыны дамоў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Драма на Cлабодскім

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.