Вы тут

Беларусь гатовая да актыўнага супрацоўніцтва з МВФ


Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл МЯСНІКОВІЧ на сустрэчы з прадстаўнікамі місіі Міжнароднага валютнага фонду. У нарадзе прыняў удзел кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Пітэр Долман.


— Мы ў Беларусі зацікаўленыя ў тым, каб нашы адносіны з фондам былі актыўнымі, не павінна быць паўзаў, для гэтага няма ніякіх прычын, — адзначыў сенатар. — Таму я заклікаў бы да актыўнай працы. Можа, ёсць нейкія перашкоды, бар'еры, але я лічу, што яны не з'яўляюцца стратэгічнымі, і трэба актыўна развіваць узаемаадносіны.

Па словах старшыні Савета Рэспублікі, Беларусь хоча мець праграму з Міжнародным валютным фондам. «І не толькі дзеля падтрымкі плацежнага балансу, хоць гэта, вядома, важна, — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. — Мы зацікаўлены ў маштабнай рабоце з прыватнымі інвестарамі. Адсутнасць праграмы ў пэўнай ступені стрымлівае гэты працэс». Сенатар таксама нагадаў пра тое, што 2017 год з'яўляецца юбілейным для нашых адносін з фондам — менавіта 25 гадоў таму было заключана пагадненне з МВФ. «І гэта пагадненне я быў удастоены гонару падпісаць», — дадаў Міхаіл Мясніковіч.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Без прычын для затрымак

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.