Вы тут

Сенатары абмеркавалі развіццё сельскай гаспадаркі


Пастаянная камісія Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні выехала ў Кіраўскі раён. Там члены камісіі на чале з Аляксандрам Папковым абмеркавалі пытанне павышэння ролі і адказнасці рэгіянальных органаў улады ў забеспячэнні эканамічнай устойлівасці і інавацыйнага развіцця аграпрамысловага комплексу.


У аграгарадку Мышкавічы размешчаны сельскагаспадарчы кааператыў «Рассвет» імя К.П. Арлоўскага. Члены камісіі разгледзелі тэму вытворчасці эканамічна выгаднай прадукцыі і прымянення энергазберагальных тэхналогій на прыкладзе цяплічнага камбіната, экалагічна бяспечных тэхналогій — на прыкладзе біягазавай устаноўкі. Акрамя гэтага, члены Савета Рэспублікі наведалі малочнатаварную ферму і вытворчы ўчастак «Сад» у вёсцы Валосавічы. У канцы дня вынікі паездкі падвялі на пасяджэнні, у якім удзельнічалі першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Чыкіда, старшыня Кіраўскага райвыканкама Аляксандр Бутараў, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ала Ламакіна.

Падрабязны рэпартаж з выязнога пасяджэння чытайце ў наступным нумары «МС».

Надзея АНІСОВІЧ

Загаловак у газеце: Сельская гаспадарка на кантролі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?