Вы тут

Прадстаўнікі беларускага парламента наведалі Латвію


Беларуская парламенцкая дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Мар'янай Шчоткінай знаходзіцца з рабочым візітам у Латвійскай Рэспубліцы. Візіт парламенцкай дэлегацыі на чале з віцэ-спікерам верхняй палаты беларускага парламента ажыццяўляецца ўпершыню.


У ходзе рабочага візіту сенатар правяла сустрэчы са старшынямі і членамі камісій сейма па замежных і еўрапейскіх справах, па сацыяльных і працоўных пытаннях, падчас якіх былі разгледжаны перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў рамках міжнародных і рэгіянальных арганізацый.

На сустрэчы Мар'яны Шчоткінай з міністрам земляробства Латвійскай Рэспублікі Янісам Дуклаўсам абмеркаваны стан і магчымасці ўзаемадзеяння ў сферы харчовай і дрэваапрацоўчай прамысловасці. Намеснік старшыні Савета Рэспублікі адзначыла, што з улікам патэнцыялу і пазіцый Латвіі для Беларусі ўяўляюць цікавасць кантакты з латвійскімі прадпрымальнікамі ў галіне прамысловай кааперацыі, інавацый, прыцягнення новых тэхналогій, прасоўвання беларускай прадукцыі на рынак ЕС.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Кааперацыя, інавацыі, тэхналогіі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове. 

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?