Вы тут

Законы не павінны стрымліваць эканоміку


Такую думку выказаў старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах.

Члены Савета Рэспублікі ўзялі ўдзел у выязным семінары-нарадзе па пытаннях развіцця Быхаўскага і Бялыніцкага раёнаў. Пры наведванні двух раёнаў парламентарыі азнаёміліся з работай шэрагу прамысловых прадпрыемстваў і сельгасарганізацый, развіццём інфраструктуры сацыяльнай сферы, абмеркавалі праблемы і перспектывы гэтых тэрыторый.


— Падчас нарады мы ўбачылі на канкрэтных прыкладах, як развіваюцца раёны, з якімі праблемамі сутыкаюцца і якая дапамога ім неабходная, у тым ліку на заканадаўчым узроўні. Лічу, што наша галоўная задача — гэта ўдасканаленне заканадаўства. Бо жыццё не стаіць на месцы, грамадства актыўна развіваецца, і некаторыя законы патрабуюць карэкціроўкі. Нам трэба рабіць гэта своечасова, каб не стрымлівалася развіццё эканомікі, а ўзровень жыцця і дабрабыт людзей раслі, — адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзімір Панцюхоў.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».