Вы тут

У верхняй палаце парламента абмеркавалі, як гарантаваць нацбяспеку


Што для захавання нацыянальнай бяспекі можа зрабіць экспертная супольнасць? На гэтае пытанне шукалі адказ удзельнікі пашыранага пасяджэння навукова-кансультатыўнага савета па сацыяльна-эканамічным развіцці Рэспублікі Беларусь пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.


Адной з ключавых тэм пасяджэння стала эканамічная бяспека, якая шмат у чым вызначае ўзровень бяспекі ва ўсіх астатніх сферах дзейнасці краіны. «Супрацьстаянне ў свеце і пагрозы працягваюць перамяшчацца ў эканамічную плоскасць. Насамрэч сусветная вайна ўжо адбываецца, але ў ёй выкарыстоўваюцца новыя, менш заўважныя метады. Праціўнік пранікае на чужую тэрыторыю і пачынае фарміраваць асяроддзе, якое патрабуецца патэнцыйнаму агрэсару для дэстабілізацыі. Менавіта таму экспертнай супольнасці трэба быць больш актыўнай і рабіць канкрэтныя прапановы ў гэтай сферы», — заявіў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей РАХМАНАЎ.

Акрамя таго, удзельнікі пасяджэння абмеркавалі крокі па забеспячэнні харчовай, паліўнай, інфармацыйнай, навукова-тэхнічнай бяспекі, а таксама «харчовыя», «газавыя» і «нафтавыя» войны і шляхі выхаду з іх.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Сусветнае супрацьстаянне. Эканамічнае

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».