27 Чэрвень, аўторак

Вы тут

Бабруйскія ратавальнікі дапамаглі сабаку


Зноў у добрым сэнсе слова вылучыліся бабруйскія ратавальнікі. На гэты раз іх дапамога спатрэбілася... сабаку, які на самай справе быў на валаску ад смерці.


— З прыватнага сектара на пульт дзяжурнага паступіла паведамленне, што ў жывёлы захрасла лапа, — расказаў падрабязнасці гісторыі ратавальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №4 Эміль ТКАЧЭНКА. — Але калі мы прыехалі, то ўбачылі, што дамашні вартаўнік не толькі зашчаміў сабе лапу, але яшчэ і зачапіўся пашчай за карабін павадка. Відовішча было не для слабанервовых. Небарака нібыта сядзеў на кручку.

Падысці да раз'юшанай жывёлы не мог нават гаспадар. Па сутнасці, сабака — шчаня, 8 месяцаў, але вагой кілаграмаў 20, не меней. Каб дапамагчы яму вызваліцца з пасткі, спатрэбілася выклікаць яшчэ і ветэрынара. Пасля ўколу ахвяра карабіна крыху паспакайнела і дала магчымасць наблізіцца. Але зняць яе проста так з «кручка» не атрымалася. Эміль Ткачэнка разам з кіроўцам Аляксандрам Тарабуевым разразалі гідраўлічным інструментам злашчасны карабін. Іх вельмі ўразіла, як сабака пры гэтым плакаў. На шчасце, усё атрымалася як мага лепш. Чатырохногі вартаўнік жывы, а раны хутка зажывуць.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Не плач, сабака

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Настаўнік на пенсіі «знайшоў сябе» ў краме моднага адзення

Настаўнік на пенсіі «знайшоў сябе» ў краме моднага адзення

«Суседка думае, што я нейкі дзівак, бо заўсёды ўсміхаюся».

Грамадства

Як адбіраюць нацыянальную каманду на конкурс ваеннага майстэрства

Як адбіраюць нацыянальную каманду на конкурс ваеннага майстэрства

Вайскоўцы-кантрактнікі змагаюцца за права прадставіць нашу краіну на «Воіне Садружнасці — 2017».

Грамадства

З чым звязана няўпэўненасць педагогаў у заўтрашнім дні?

З чым звязана няўпэўненасць педагогаў у заўтрашнім дні?

У канцы жніўня ў краіне адбудзецца Рэспубліканскі педагагічны савет.

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» пабывалі на рэпетыцыі ваеннага парада

Карэспандэнты «Звязды» пабывалі на рэпетыцыі ваеннага парада

Ён адбудзецца на Дзень Незалежнасці ў Мінску.