27 красавіка, пятніца

Вы тут

У Верхнядзвінскім раёне незаконна высеклі 39 кубаметраў лесу


215 дрэў розных парод, не прызначаных для высечкі, спілавалі работнікі Верхнядзвінскага лясгаса. Распрацоўваючы лесасеку на тэрыторыі Стралкоўскага лясніцтва, секары добра выйшлі за яе межы. У выніку незаконна было зрэзана 39 кубаметраў лесу.


У адносінах да лясгаса работнікі Верхнядзвінскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету распачалі адміністрацыйны працэс. Юрасобе трэба будзе заплаціць штраф у памеры 1380 рублёў, а таксама пакрыць нанесеную шкоду — 2,5 тысячы рублёў і кошт незаконна нарыхтаванай драўніны на суму большую за 600 рублёў.

Падобнае парушэнне выявілі работнікі Мазырскай міжрайінспекцыі ў рэмезаўскім лясніцтве Ельскага лясгаса. Пры правядзенні высечкі леснікі таксама зайшлі на суседнюю тэрыторыю і незаконна спілавалі 49 дрэў агульным аб'ёмам 20 кубаметраў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты ляснічы, які сачыў за арганізацыяй работы на ўчастку. Яму давядзецца пакрыць каля 500 рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Граніцы трэба ведаць...

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дырэктар сямейнага інклюзіў-тэатра: Мяне трэба хваліць

Дырэктар сямейнага інклюзіў-тэатра: Мяне трэба хваліць

Прашу Ірыну назваць тры словы, з якімі яна сябе асацыюе.

Грамадства

Мхінічы і Завадок – спадчына Чарнобыля

Мхінічы і Завадок – спадчына Чарнобыля

Краснаполле, што ў Магілёўскай вобласці, – гэта месца, дзе я нарадзілася. 

Грамадства

Чаму дзед Казімір больш не модны дыджэй

Чаму дзед Казімір больш не модны дыджэй

На інтэрв'ю дыджэй Казімір прыйшоў «на стылі». 

Грамадства

Хто і як тэсціруе атракцыёны пасля зімы?

Хто і як тэсціруе атракцыёны пасля зімы?

Карэспандэнт «Звязды» адправіўся ў мінскі парк імя Горкага, дзе якраз правяралі знакамітае кола агляду.