Вы тут

Фірменная крама "Каларыт" адкрылася ў галоўным корпусе БДПУ


Ідэю арганізацыі ўніверсітэцкай крамы рэктар універсітэта Аляксандр Жук выказаў яшчэ ў пачатку года. З таго часу ва ўніверсітэце закіпела работа: спачатку праект быў ажыццёўлены ў 3D-фармаце. Улічваліся многія аспекты: псіхалогія ўспрымання колеру, патрабаванні да заніравання гандлёвай залы, выкладкі тавараў і іншыя.


— У вялікім асартыменце ў нас прадстаўлены найноўшыя распрацоўкі выкладчыкаў універсітэта, выдадзеныя вучэбна-выдавецкім цэнтрам БДПУ: падручнікі, вучэбна-метадычныя дапаможнікі, практыкумы, — падкрэслівае начальнік цэнтра Пётр Савасцёнак.

Акрамя таго, крама галоўнай педагагічнай ВНУ краіны прапануе шырокі спектр сувенірнай прадукцыі БДПУ з сімволікай універсітэта, а таксама канцылярскія тавары паўсядзённага попыту: сшыткі, нататнікі, ручкі, гумкі, календары. Пры жаданні тут можна набыць прадукцыю для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту — на гэту катэгорыю пакупнікоў разлічана асобная зона.

Адметнасцю "Каларыту" з'яўляецца яго шматфункцыянальнасць. Акрамя згаданых тавараў, тут прапануюцца паслугі па друку з электронных носьбітаў, ксеракопія, ламінаванне, пераплёт, а таксама тэрміновы выраб фатаграфій і перанос малюнкаў на майкі і кубкі. Адным словам, усе тыя паслугі, якія аказваюць сучасныя цэнтры друку.

Ва ўніверсітэце не сумняваюцца: "Каларыт" будзе запатрабаваны студэнтамі, педагогамі і проста зацікаўленымі пакупнікамі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».