Вы тут

У сталіцы стартаваў карпаратыўны турнір па міні-футболе


Спаборніцтвы сярод аматарскіх каманд беларускіх кампаній адбываюцца на палях Беларускай федэрацыі футболу. “Кубак бізнесу” сабраў 28 карпаратыўных каманд з усёй краіны.


Першы ўдар па мячы зрабіў кіраўнік камунікацыйнай кампаніі GBS, арганізатар турніру, Дзмітрый Касцюкевіч. Адкрылі турнір каманды “Слонімскага мясакамбіната”, “Белтэлерадыёкампаніі”, “Мінгаза” і іншыя.

“Сваім удзелам у Кубку я асабістым прыкладам паказваю сыну, што існуе выдатная альтэрнатыва гаджэтам, — кажа намеснік кіраўніка дэпартамента аўтамабільных перавозак і капітан карпаратыўнай каманды TELS Максім ЗІЗЮК. — Калі тата займаецца спортам, то і ў сына з’явіцца больш жадання весці актыўны лад жыцця. Такія мерапрыемствы ўмацоўваюць камандны дух і сям’і, і кампаніі”.   

З вынікамі гульняў і раскладам турніру можна азнаёміцца на афіцыйным сайце “Кубку бізнесу па футболе” kbf.by. Усяго да 1 ліпеня адбудзецца 100 гульняў.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?