Вы тут

У Мінску адбылося пасяджэнне Савета Міністраў абароны АДКБ


На чарговым пасяджэнні Савета Міністраў абароны Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) былі вылучаны асноўныя кірункі дзейнасці арганізацыі на бліжэйшы час. Іх вынікі будуць абмеркаваны ў другім паўгоддзі 2017 года ў Мінску напярэдадні сесіі Савета калектыўнай бяспекі арганізацыі.


Усяго ў праект павесткі дня было вынесена 12 пытанняў. Сярод іх міністрамі абароны краін-удзельніц былі абмеркаваны планы на бліжэйшыя паўтара года. Разглядаліся таксама пытанні, звязаныя з удасканаленнем механізму рэалізацыі дамовы аб асноўных прынцыпах ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі — удзельнікамі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.

Міністр абароны Рэспублікі Беларусь Андрэй Раўкоў звярнуў увагу на тое, што пасяджэнне прайшло ў знакавы для беларускага боку перыяд. 2017 год з'яўляецца годам старшынствавання Беларусі ў АДКБ, акрамя таго, сёлета таксама адзначаецца 25-годдзе з моманту падпісання Дагавора аб калектыўнай бяспецы і 15-годдзе з дня заснавання Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.

— Ваеннае супрацоўніцтва дзяржаў — членаў АДКБ аб'ектыўна застаецца адным з важнейшых элементаў існавання і далейшага ўдасканальвання арганізацыі, умацавання яе бяспекі, — падкрэсліў міністр абароны Беларусі.

У адпаведнасці з планамі сумеснай падрыхтоўкі органаў кіравання і калектыўных сіл АДКБ на 2018 год мяркуецца ў наступным годзе правесці вучэнні з міратворчымі сіламі "Непарушнае брацтва" ў Расіі, з калектыўнымі сіламі хуткага рэагавання "Рубеж" у Таджыкістане, сіламі і сродкамі разведпадраздзяленняў "Пошук" у Казахстане і з калектыўнымі авіяцыйнымі сіламі АДКБ у Расіі. Запланаваны таксама шэраг зборавых мерапрыемстваў, канферэнцый і круглых сталоў па рознабаковай тэматыцы.

Што датычыцца бягучага года, то падобныя вучэнні пройдуць у кастрычніку на тэрыторыі Арменіі, Казахстана і Расіі. У адрозненні ад мінулых, яны праводзяцца па адзіным замысле на агульным аператыўна-стратэгічным фоне.

Рагнеда ЮРГЕЛЬ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».