Вы тут

Парламенцкая дэлегацыя Беларусі наведала Латвію


На мінулым тыдні парламенцкая дэлегацыя Беларусі ў складзе старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Валерыя Варанецкага і намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Валерыя Барадзені наведала Латвію.


Як паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў, адбылася сустрэча беларускай дэлегацыі з намеснікам старшыні сейма Латвіі Гундарсам Даўдзэ: "Бакі з задавальненнем адзначылі актывізацыю апошнім часам беларуска-латвійскага міжпарламенцкага супрацоўніцтва. Абмеркаваны бягучы стан і перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў рамках рэгіянальных і міжнародных парламенцкіх арганізацый".

Падчас гутаркі з дэпутатам сейма Латвіі, кіраўніком латвійскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ Эдвінсам Шнорэ быў абмеркаваны ўдзел парламентарыяў дзвюх краін у маючай адбыцца мінскай сесіі ПА АБСЕ. Акрамя гэтага, беларускія дэпутаты выказалі ўдзячнасць латвійскаму боку за падтрымку праекта рэзалюцыі "Распрацоўка своечасовых і эфектыўных заканадаўчых, нарматыўных, адміністрацыйных мер рэагавання на з'яўленне новых псіхаактыўных рэчываў".

На сустрэчы з парламенцкім сакратаром МЗС Латвіі Зандай Калніняй-Лукашэвіцай былі разгледжаны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, развіцця дагаворна-прававой базы, дыялогу паміж Беларуссю і ЕС, рэалізацыі ініцыятывы "Усходняе партнёрства".

Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел і ў канферэнцыі Балтыйскай асамблеі "Сумесна ўмацоўваючы наша супрацоўніцтва", якая праходзіла ў Рызе 8—9 чэрвеня.

Надзея ЮШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.