Вы тут

Чаму знiкла iнфраструктура з «малочных» берагоў?


Пляжная зона ў аграгарадку Парэчча Гродзенскага раёна сёлета пазбавiлася ўсёй iнфраструктуры: знiклi лаўкi, спартыўныя пляцоўкi, навесы, тэнiсны стол, месцы для мангалаў, пляжныя раздзявальні, сметнiцы i нават вялiзныя валуны. Аб гэтым паведамiла наша чытачка Янiна Антонаўна. «Прыязджайце i паглядзiце, што стала з тэрыторыяй, дзе адпачывалi i курортнiкi, i гараджане», — эмацыянальна запрасіла жанчына.


Гаспадараць качкi

Аграгарадок Парэчча — месца вядомае. Тут знаходзiцца санаторый з аднайменнай назвай. Адразу за карпусамi пачынаецца сасновы парк, а крыху нiжэй — маляўнiчае возера Малочнае. Янiна Антонаўна, з якой мы iдзем па беразе, абураецца: «Тут заўсёды ажыўлена, хтосьцi каля мангала збiраецца, моладзь у валейбол гуляе, многiя на пляж iдуць — купаюцца, загараюць. А зараз, бачыце, тут пуста, бо нават прысесцi няма дзе, а купацца наогул забаранiлi». I сапраўды — на ўсёй тэрыторыi нiводнай лаўкi. А да дрэва цвiкамi прыбiты плакат пра тое, што купанне забаронена. Можна яшчэ i штраф атрымаць.

На пляжы некалькi жанчын загараюць. Алена Пятроўна прыехала ў санаторый з Брэста. I вельмi не задаволена, бо пляжная зона не абсталявана нават самым неабходным. Яна не прадбачыла, што памiж карцiнкай на сайце i рэальнасцю такая вялiкая рознiца. Не даспадобы жанчыне i птушыныя зграi — на пляжы нямала качак i лебедзяў. Яны тут цяпер поўныя гаспадары.

Тэрыторыя разладу

Закрыццё пляжнай зоны стала праблемай i для адмiнiстрацыi санаторыя «Парэчча». Летнi сезон пачаўся, а возера недаступна. «Мы за тое, каб пляж працаваў, — кажа дырэктар Дзмiтрый Карпiшэвiч. — Гэта зона папулярная ў нашых адпачывальнiкаў». У санаторыi нават гатовы ўключыць у штат матроса-ратавальнiка, якi будзе там дзяжурыць. Але гэта не вырашыць праблему, заўважае Дзмiтрый Леанiдавiч, бо тэрыторыя патрабуе кардынальнага добраўпарадкавання.

Курортная зона, як аказалася, даўно выклiкала нараканнi з-за неўладкаванасцi i смецця. Былы дырэктар санаторыя некалькi гадоў падтрымлiваў чысцiню за кошт курортнага збору, была створана i адпаведная iнфраструктура. Але турыстаў станавiлася ўсё болей, а рэсурсаў для прыборкi не хапала.

У мiнулым годзе ў райвыканкаме прынялi рашэнне перадаць 30 сотак прыбярэжнай паласы i 40 сотак воднай на баланс ЖКГ. Новыя гаспадары пачалi ўладкоўваць зону адпачынку па-свойму. У вынiку дэмантавана частка аб'ектаў. Сёлета, перад пачаткам сезона, адсюль знiкла ўся iнфраструктура разам з буйкамi. Непрыстасаваны для адпачынку пляж мясцовыя ўлады вырашылi закрыць, а купанне забаранiць.

Былi i лодкi...

Парадокс, але чым папулярнейшае возера ў турыстаў, тым менш аб'ектаў iнфраструктуры тут працуе. Янiна Антонаўна расказала, што некалi была лодачная станцыя, дзе можна было ўзяць напракат лодку цi катамаран. Попыт быў вялiкi, чаргу займалi за некалькi гадзiн. Але падзел тэрыторыi прывёў да таго, што ўласнiк станцыi — санаторый «Парэчча» — закрыў свой аб'ект i вывез увесь iнвентар. Аб самой станцыi нагадвае толькi стары пiрс, на якiм можна ўбачыць хiба што рыбакоў.

Адзiны аб'ект, якi яшчэ не знiк канчаткова, — гэта былая танцавальная пляцоўка. Раней тут работнiкi санаторыя праводзiлi дыскатэкi, забаўляльныя праграмы, але аб'ект цяпер не запатрабаваны, зарастае травой...

Хто гаспадар?

А мiж тым узбярэжжа возера не пустуе. За дзясятак метраў ад пляжа карпусы гасцiнiцы ўзводзiць мясцовы прадпрымальнiк Аляксандр Бычкоўскi. Работы, па яго словах, тут яшчэ на два гады. Сваю частку прыбярэжнай паласы бiзнесмен прывёў у парадак: расчысцiў, зрабiў спускi да вады i пляжную зону. Гэта адзiнае дагледжанае месца на беразе возера, хоць аб'ектаў тут нямала. Лiтаральна за некалькi метраў — база адпачынку, затым дзiцячы аздараўленчы лагер (два гады не працуе), крыху далей спартыўна-аздараўленчая база з некалькiмi карпусамi. Ад прыбярэжнай зоны ўсе адмахваюцца — маўляў, гэта не наша тэрыторыя, таму i сачыць за парадкам не абавязаны. I як вынiк — пiрсы паламаныя, бераг парос хмызняком, валяецца смецце. Недагледжаным выглядае галоўны пляж i прыбярэжная зона каля санаторыя.

Што зменiцца

У Гродзенскiм абласным упраўленнi рэспублiканскага цэнтра па аздараўленнi i санаторна-курортным лячэннi спадзяюцца, што сiтуацыю палепшыць статус курортнага пасёлка. Згодна з пастановай урада (15.12.2016 №1031), Парэчча ўключана ў спiс 16 населеных пунктаў, якiя павiнны стаць цэнтрамi турызму i адпачынку нацыянальнага значэння.

Мясцовыя ўлады нарэшце звярнулi ўвагу на праблемную зону. Як паведамiў старшыня Гродзенскага райсавета Iгар Лябецкi, у гэтым годзе бюджэт выдзяляе 5 тысяч рублёў на падрыхтоўку праекта зоны адпачынку. Работы будуць весцiся па вынiках тэндара. Па словах Iгара Лябецкага, курортная зона набудзе новы выгляд з усёй патрэбнай iнфраструктурай. Ёсць намер прыцягнуць да гэтай работы прадпрымальнiкаў, якiя маглi б адкрыць тут пракаты лодак i катамаранаў.


У тэму

Каля возера Малочнае размешчана некалькi свiдравiн глыбiнёй 450 метраў, адкуль здабываюць мiнеральную ваду. Па сваiх якасцях яна адпавядае крынiцам лiтоўскага курорта Друскiнiнкай, якi знаходзiцца за 18 км ад Парэчча. Вада паступае ў санаторый, а таксама разлiваецца ў бутлi.

Мiкалай Апон, старшыня Парэцкага сельскага Савета:

— Наш праект «Добраўпарадкаванне прыбярэжнай паласы возера Малочнае i стварэнне веласiпеднага турыстычнага маршруту» выйшаў у другi тур конкурсу трансгранiчнай праграмы «Польшча — Беларусь — Украiна». Бюджэт праекта — амаль 300 тысяч еўра. Калi выйграем грант, адразу распачнём рэалiзацыю задуманага. Пракладзём i заасфальтуем веладарожкi, правядзём святло, уладкуем некалькi зон адпачынку з альтанкамi i гандлем, пабудуем мосцiк. Паралельна камунальныя службы будуць весцi работы па ўладкаваннi пляжа i воднай зоны.

Наша даведка:

Возера Малочнае ўваходзiць у склад рэспублiканскага ландшафтнага заказнiка «Азёры». Яго плошча — амаль 800 кв. м, даўжыня берагавой лiнii — 5 км. З рыб водзяцца лешч, лiнь, акунь, плотка, шчупак.

Маргарыта УШКЕВIЧ

margo@zviazda.by

аг. Парэчча

Загаловак у газеце: Курорт без пляжа

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове. 

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?