Вы тут

Адзiн... З вялiкага атрада


У выхадныя, у святы чалавек звычайна дазваляе сабе адпачыць: з'ездзiць у госцi, паглядзець кiно, пачытаць... А я — дык схадзiць на могiлкi. Там — замiраная цiшыня i спакой, там — тужлiвае зязюлiна «ку-ку», там — магiлы маiх родных, сяброў i аднавяскоўцаў: знаёмыя тавары на медальёнах, знаёмыя прозвiшчы на помнiках.


Углядаюся ў фотаздымак Сяргея Мiхайлавiча Слесарава.

Родам ён з Браншчыны, вайсковец, ардэнаносец — адзiн з прадстаўнiкоў другой хвалi так званых трыццацiтысячнiкаў, якiя ехалi падымаць сельскую гаспадарку.

Сяргей Мiхайлавiч такiм чынам трапiў у наш Бярэзiнскi раён, i можна толькi здагадвацца, як нялёгка яму (гараджанiну i вайскоўцу) давалiся новыя абавязкi. Але ж партыя сказала: трэба — i чалавек упрогся ў гэты цяжкi воз, стаў старшынёй калгаса «Пераможац».

Ветлiвы, iнтэлiгентны — людзям ён спадабаўся адразу. Вось толькi прозвiшча запомнiць вяскоўцы не маглi. Нехта зваў яго Бляхараў, нехта — Жалязнякоў, а ў рэшце ўспамiналi: «Дык жа Слесараў!»

Гаспадарку новы старшыня прыняў, можна сказаць, жабрачкай: нават канторы ў яе не было. Пра тэхнiку нiхто i не марыў (грошай на рахунку — нуль): сеялi, жалi, малацiлi, бульбу выбiралi ўручную — у асноўным жанчыны i падлеткi. Праўда, конi былi (хоць i без вупражы), ажно 13, дзякуючы конюху, якi даглядаў iх, як сваiх.

Апроч гэтага, вясной у новага старшыні не было нi насення, нi арганiкi. I калi першае хоць пакрысе, але выдзялялi, то ўгнаеннi (у асноўным попел) прыйшлося збiраць па падворках калгаснiкаў.

Якiя культуры сеяць, як iх даглядаць, як гадаваць жывёлу — гэтыя пытаннi патрабавалi ведаў i досведу. I тут галоўнымi «кансультантамi» старшынi сталi вопытныя калгаснiкi Андрэй Антонавiч Шалай, Мiхаiл Антонавiч Яроцкi, Пётр Васiлевiч Астраўлянчык ды iншыя.

Але ж i сам старшыня многа чытаў, ездзiў у больш моцныя гаспадаркi вобласцi. Ён жа, каб хоць неяк узбiцца на грошы, на ўсю зiму аддаў у арэнду адзiную машыну, а сам i зiмой i летам ездзiў на канi.

У вынiку на канец 1954-га калгас «Пераможац» удвоiў (да 8 цэнтнераў з гектара) ураджай збожжавых. На рацэ Кляве (у той час яна была паўнаводнай) з'явiўся млын, па ёй жа сплаўлялi лес.

Праз год калгас за ўласныя грошы набыў другi грузавiк. На iм — апроч iншага — жанчыны ездзiлi на сенакос. I я памятаю, з якiм задавальненнем Сяргей Мiхайлавiч iх адпраўляў, абавязкова прасiў: «Пожалуйста, поезжайте с песнями». А жанчын i прасiць не варта было, бо на працу ехалi як на свята.

Потым калгас набыў трактар ДТ-20, з'явiўся будынак канторы, кароўнiк, свiнарнiк, а сярод калгаснiкаў — першая стаханаўка: звеннявая Ганна Васiлеўна Арлова, якая для павышэння ўраджайнасцi лёну ўсю зiму арганiзоўвала збор попелу i курынага памёту з падворкаў.

Вось так, крок за крокам, набываючы вопыт, цэнячы i паважаючы людзей, гаспадарыў гэты трыццацiтысячнiк. А сам жыў сцiпла, ездзiў на грамадскiм транспарце, разам з жонкай Ганнай Мацвееўнай выхоўваў траiх дзяцей.

...Вёска Капланцы для ўраджэнца Бранскай вобласцi стала такiм чынам любiмым краем. А яшчэ — месцам апошняга спачыну, перад якiм з удзячнасцю схiляюць галовы мясцовыя жыхары.

Нiна БУРКО,

Бярэзiнскi раён

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.