Вы тут

Цікавыя мерапрыемствы Беларусі і замежжа


17-га і 24-га ў гэтым месяцы ў Мінску каля Ратушы — джазавыя вечары. Гэта, спадарства, больш чым чароўна — гэта натхняе і заахвочвае да... да самага рознага, але спрэс цудоўнага, бо толькі такі падарунак можа зрабіць нам сустрэча з горадам не ў шуме і тлуме, да чаго ўжо даўно прызвычаіліся, а ў атмасферы інтрыгі, інтымнасці, лірыкі і яднання.



24—25 чэрвеня ў маёнтку «Дукора» — свята «Купальскае кола». Дзесяць гадоў ладзіцца гэты фэст, і з кожным годам ён усё менш нагадвае канцэрт рок-гуртоў пад адкрытым небам, бо ўсё больш заўзята імкнецца адпавядаць купальскаму святу мары. Вы яшчэ не святкавалі Купалу ў «Дукоры»? А вас жа там чакаюць...


24—25 чэрвеня ў Нясвіжы — традыцыйныя вечары опернага і балетнага мастацтва. Што гэтым разам дае наш Вялікі ў знакамітым Радзівілаўскім доме? Па сутнасці, можна збірацца на гэтыя вечары, не ведаючы рэпертуара. Гэта няведанне можна нават наўмысна ператварыць у «фішку», і той, хто яшчэ не наведваў такое мерапрыемства, будзе мець два сюрпрызы адразу.


17 чэрвеня ў Нідэрландах свята сцяжкоў або селядцоў. Раней селядзец не лічыўся прыстойнай ежай для добрага люду, цяпер жа добры люд гатовы ехаць ажно ў Галандыю, каб толькі адчуць, як гэта смачна і радасна — накіраваць сабе ў рот толькі што пасолены селядзец, маляўніча трымаючы яго за хвост. Папытаеце, для чаго сцяжкі? Імі ўпрыгожваюць гавані.


12 ліпеня ў фінскім горадзе з пяшчотнай для нашага вуха назвай Котка пройдзе Марскі фестываль. Котку трэба шукаць на мяжы з Расіяй. Ад Санкт-Пецярбурга ўжо не настолькі далёка, каб, раптам трапіўшы ў апошні горад, паленавацца трапіць і ў першы. Кажуць, што свята гэта сямейнае, утульнае і прытым самае вялікае летняе свята ў Фінляндыі. Мо і праўда паехаць?

Загаловак у газеце: Далёка і блізка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».