Вы тут

Iншаземец пераехаў у Беларусь дзеля дачкi


У канцы зiмы маленькая Алеся святкуе дзень нараджэння. Сёлета сваё васьмiгоддзе дзяўчынка адзначала без бацькi. Так было летась i залетась таксама. Цi ёсць у Алесi тата? Ёсць, i ён не курыць, не п'е, не гуляе. Вядома, купляе падарункi. Але запрасiць у госцi яго нельга. Цi дзяўчынка не хоча?

Ужо 5 гадоў не спыняюцца суды, скаргi, экспертызы. Аб'ём справавых дакументаў таўсцейшы за «Вайну i мiр». Мунiр Амар судзiцца, каб бачыцца з дачкой часцей. Дзеля сваёй крывiнкi мужчына кiнуў заакiянскую краiну, удалы юрыдычны бiзнес, вывучыў рускую мову i 8 гадоў жыве ў Беларусi.


Наступствы аднаго кахання

Мунiр i Алена пазнаёмiлiся ва ўсходняй казцы, Арабскiх Эмiратах. Памiж iмi ўспыхнула каханне. Дачка Алеся нарадзiлася ў Беларусi. Праз тры гады сям'я распалася. Мiрна падзялiць дзяўчынку не змаглi. Мунiр хацеў бачыць дачку часцей i сам-насам. Алена хвалявалася, каб ён не вывез малую за мяжу, перажывала, бо iншаземец быў глухi да просьбаў Алесi, яе жаданняў. Скончылiся часы, калi сям'я весела падарожнiчала па Еўропе i Афрыцы, а двухгадовая дзяўчынка бесклапотна спявала разам з бацькам англiйскiя песнi, гуляла з iм у пясочнiцы i была самай юнай чытачкай у гарадской бiблiятэцы.

Гэту гiсторыю СМI асвятлялi не раз. Праляцелi гады, а сiтуацыя не павярнулася ў лепшы бок — яна стала горшай.

Таго пакоя, пра якi журналiсты пiсалi «мара любой дзяўчынкi», «казка для любога дзiцяцi», перапоўненага цацкамi, яркiмi кнiжкамi, больш не iснуе. Мунiр пераехаў у меншую кватэру, але кожную ляльку, кожную кофтачку, кожны дзiцячы малюнак сваёй дачкi захоўвае дагэтуль. Для бацькi маўклiвыя рэчы-сведкi шчаслiвага жыцця з дачушкай — да слёз важная памяць.

У сваю чаргу Алена перажывае, калi бачыць, што перад выхадам да бацькi дачка сумуе, нават плача. «Якiмi цудоўнымi былi б гэтыя сустрэчы, як бы лёгка стала жыць Алесi, калi б Мунiр не быў глухi да яе жаданняў! За 5 гадзiн, адведзеных судом у суботу, дзяўчынка хоча i паесцi, i проста павесялiцца з аднагодкамi. Не можа яна столькi часу не адрывацца ад бацькi. Алесi 8 гадоў. Яна мае ўласнае меркаванне, свой свет. А Мунiр кiруецца сляпой любоўю, эгаiзмам. Калi дачка гаворыць пра сваё жаданне наведаць кiно, ён адказвае: «Гэта мама табе так загадала? Ну?! Алена, што на гэты раз ты дазволiш нам зрабiць?!» Тады Алеся зрываецца на крык: «Не, мама нi пры чым!» I Мунiр пры ёй тэлефануе псiхолагу, судоваму выканаўцу. Маўляў, Алеся — ахвяра псiхалагiчнага гвалту. Дзяўчынка плача, ёй балюча зноў i зноў праходзiць праз гутаркi са спецыялiстамi, сорамна перад аднакласнiкамi. Калi на ёй не акцэнтуюць увагу, то ўсе адзначаюць шчаслiвы стан Алесi. Яна проста радуецца жыццю i не хоча цяжкасцяў, якiя прыносiць сваiмi паводзiнамi Мунiр. Я мару адпусцiць гэты негатыў», — дзелiцца сваiм болем мацi.

Алесю спытаюць праз два гады

У 2012 годзе адбыўся першы суд, якi дазволiў бацьку бачыцца з дачкой тры разы на тыдзень у прысутнасцi мацi. Чарговы суд вырашыў дадаць да гэтых сустрэч сумеснае правядзенне сямейных i дзяржаўных свят. Разбiраннi працягваюцца.

Псiхолагi падкрэслiваюць: дзень нараджэння Алесi павiнен адзначацца без таты, бо iснуе востры канфлiкт памiж бацькамi. Мунiр мае права бачыцца з дачкой дзве гадзiны ў святочныя днi, але яму не падабаецца настрой дзяўчынкi, якая энтузiязму не праяўляе. Ён лiчыць вiнаватай у сапсаваных адносiнах Алену, якая яшчэ два гады вымушана жыць з цяжарам на душы: суд слухае меркаванне толькi дзесяцiгадовых дзяцей. Спецыялiсты з аддзела адукацыi падкрэслiваюць: камфорт для дзiцяцi — гэта пастаянная прысутнасць мацi.

«Прабачце за параўнанне, але зняволеных у турме можна наведваць без чыёйсьцi прысутнасцi. Нават там нiхто не ўказвае, што вам можна сказаць, што нельга, i, вядома, нiхто не цiсне на чалавека, якога вы прыйшлi наведаць, — гаворыць Мунiр. — У маёй сiтуацыi бачыцца з дачкой у прысутнасцi мацi — тое ж самае, што бачыцца ў прысутнасцi чалавека, якi супраць адносiн з бацькам. Алеся стала марыянеткай».

Псiхалагiчная экспертыза паказала, што Мунiр можа выхоўваць дачку (у тым лiку без прысутнасцi мацi).

Бацька таксама чалавек

Як паведамiлi супрацоўнiкi Белстата, статыстыка выпадкаў прысуджэння дзiцяцi пасля разводу тату з'яўляецца вузкай, а таму не праводзiцца. На самай справе ў такой статыстыцы патрэбы няма. Толькi ў выключных выпадках (мацi алкагалiчка цi сама адмаўляецца ад малога) дзiця пакiдаюць бацьку.

Алегу Бакулiну, кiраўнiку рэспублiканскага аб'яднання «Абарона правоў бацькоў i дзяцей», за дзень тэлефануе дзясятак мужчын. Актыўнасць беларускiх бацькаў у iмкненнi выхоўваць сваiх малых вельмi высокая, яна расце штогод. «Мужчына любiць дзяцей не менш за жанчыну i гатовы змагацца за iх увагу да апошняга. Тут няма рознiцы, iншаземец ён цi беларус», — кажа юрыст.

Амаль 20-гадовы вопыт аб'яднання паказвае, што гiсторыя Мунiра — гэта анамалiя. «Да трох гадоў Алесяй займаўся Мунiр. Ён вёў iнтэрнэт-старонку, дзе публiкаваў фота кшталту «першая лыжка кашы», «нашы першыя крокi», «першыя словы», «любiмыя гульнi», — гаворыць Алег Бакулiн.

«З-за чаго бацьку могуць абмежаваць у сустрэчах з дзiцем?» — пытаюся.

«Прычыны тры, — адказвае Алег Бакулiн. — Псiхалагiчная ненармальнасць, крымiнальная судзiмасць бацькi i малы ўзрост дзiцяцi».

«Мужчыны рэдка дабiваюцца права бачыцца з дзiцем сам-насам, праводзiць разам святы, адпачынак?» — цiкаўлюся.

«Дабiваюцца заўсёды!» — чую ў адказ.

Як пiсаў Леў Талстой

«Калi цягаць дзяўчынку да псiхолагаў i ўмешвацца ў яе дзяцiнства ў кампанii судовых выканаўцаў, то наўрад цi даб'ешся яе прыхiльнасцi i любовi, цi не так? — лiчыць сямейны псiхолаг Вольга Фралова. — Любiць — гэта не заўсёды настойлiва быць побач, часам любiць — гэта сцiснуўшы зубы адпусцiць дзеля спакою таго, каго любiш. Калi ласка, прыйдзi, але тады, калi табе адчыняць дзверы. Хочаш добрых адносiн з дзiцем — паважай i шукай агульную мову з яго мацi. Можна судзiцца i 20 гадоў, але спакою не будзе, суд не мае сiлы ў пытаннях прыязнi, добрых адносiн, сяброўства, любовi».

Як бы нi вырашыўся гэты канфлiкт, калi-небудзь Алеся вырасце, i, стаўшы дарослай, скажа сваё слова.

Многiя дзецi не маюць нiкога, хто б бiўся за iх увагу i хацеў навучыць усяму, што ведае i ўмее сам. Дзяўчынка мае ажно дваiх, больш за тое: яна мае дзве вялiкiя сям'i, адну ў роднай Беларусi, другую — у iншым паўшар'i, далёка за акiянам.

Пытаю: «Мунiр, чаму б вам не кiнуць усё, не вярнуцца на радзiму i не стварыць там новую сям'ю, не нарадзiць другое дзiця?»

Ён адказвае: «Дзяцiнства — гэта дзяцiнства. Непаўторны час, самы важны, як пiсаў Леў Талстой. Незабыўная пара ў жыццi дзiцяцi i яго бацькоў. Я павiнен быць побач з маёй дачкой».

Гiсторыя застаецца адкрытай. А пакуль Мунiр Амар рады яшчэ адной пляцоўцы, дзе ён можа сказаць: «Я люблю цябе, Алеся!»


  • Кожнае пятае хворае на неўроз дзiця перажыло разлуку з бацькам. Асаблiва востра яе перажываюць дзяўчаткi ва ўзросце ад двух да пяцi гадоў.
  • У Беларусi 49% моладзi ва ўзросце ад 18 да 26 гадоў галоўнай драмай дзяцiнства лiчаць развод бацькоў.
  • Паводле даных брытанскага грамадскага аб'яднання, 50% мужчын пасля разводу губляюць сувязь з дзецьмi.

Маргарыта САДОЎСКАЯ

* Iмёны герояў публiкацыi змененыя па этычных прычынах

Загаловак у газеце: «Я люблю цябе, Алеся!»

Каментары

Дзяўчаты, не ідзіце да шлюбу з гэтымі замежнікамі! Нашых, беларускіх, хлопцаў хапае. Там жа чужы менталітэт. Тут і са сваімі не разбярэшся, а з гэтымі... Добра, што хоць дзіцё не скраў. А то і пішы прапала на перадачу "Пусть говорят". Дакладна магу сказаць, што маці - гэта маці. А бацька тады, калі маці не супраць. Хто нарадзіў таго і дзіця. Дайце спакойна пажыць жанчыне і малой!
вы прабачце, але кажучы "Добра што хоць не скрау" вы паказываеце свой вяскова-тутэйшы, гома- i ксенафабiчны менталiтэт. Больш не глядзiце гэтую "Пусть гаварят" и не лiчыце усiх мушчын лайдакамi i прапойцамi. Чытаючы ваш каментар, так i выяуляецца малюнак вашага асабiстага жыцця. А тое, што бацька, так сама як i мацi. можа кахаць дачку - для вас, як i для тых "адукоуцау" i "школьных псiхолагау", гэта ужо вышэйшая матэматыка... А за акiянам магчыма так сама простыя людзi: такiя ж самыя бабуля i дзядуля. Але куды там, яны ж не з нашай вёскi.
Скажу больш прасцей і зразумелей. Мужчына, які на кожным вугле ліе словавы бруд на галаву сваёй былой, але ўсё ж такі жонкі, маці дзіцяці, расказвае кожнаму сустрэчнаму і папярэчнаму, якая чудовіска жанчына, паказвае свой ісцінны сапраўдны твар. Мужчына не мае інстынктаў, якія мае жанчына, якая нарадзіла. Такая прырода. Гэта прырода сама дала жанчыне такую асаблівасць. Таму маці самая святое. А бацька ёсць - добра, няма - не вельмі кепска. Выхаваннем займаецца маці. А пра "скраў". А вы ведаеце на што здатныя ўсе гэтыя мужчыны-фанатыкі? Я не ведаю. А гісторый выкраданняў колькі хочаш. Яшчэ пра бацьку. Тут жа напісана (!!!), што малая сама жадання не выказвае бачыцца. Эгаісты паўсюдна. хутка дзяўчынка стане падросткам, а там і каханне, і новае жыццё. і тады ёй трэба на прывязі сядзець з бацькам 5 гадзін?!! Але ж прабачце, што ж я такое гавару? Я ж вяскова-тутэйшага менталітэту.. А вы, мабыць, касмапаліт касмапалітам. Куды нам, беларусам, да вашай міласэрнасці і сердабольнасці. Пра дзіця трэба думаць, а не пра тое, колькі месца ў яго жыцці займаеш ты. Калі так добра за акіянам - ляціце за акіян. а мы застанемся тут. прыйшоў у наш манастыр - забудзься пра свой устаў. тут свае законы. і у судзе не дурні сядзяць. а АДУКАВАНЫЯ людзі. праз 2 гады малая сама адмовіцца.
Вот любят же наши люди в чужом белье копаться!

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Андрэй Кудзіненка: Я лічу дакументальнае кіно крыху амаральным

Андрэй Кудзіненка: Я лічу дакументальнае кіно крыху амаральным

«...бярэш чалавека і яго лёс, а потым у касцюме едзеш на фестываль».

Грамадства

Як дзяўчына-кінолаг трэніруе сабак

Як дзяўчына-кінолаг трэніруе сабак

Гэтых дзвюх сябровак у кіналагічным цэнтры Узброеных Сіл ведаюць усе.

Грамадства

Як працуе сістэма дадатковай адукацыі ў Беларусі

Як працуе сістэма дадатковай адукацыі ў Беларусі

Быць у працэсе пошуку — нармальны стан любога дзіцяці.