Вы тут

Дапамогi на дзяцей да 3 гадоў будуць пераглядацца двойчы за год


Дзяржаўныя дапамогi сем'ям, якiя выхоўваюць дзяцей да 3 гадоў, будуць пералiчвацца двойчы ў год — з 1 лютага i з 1 жнiўня. Калi сярэднямесячная зарплата работнiкаў краіны, з якой вызначаецца памер дапамогi па доглядзе дзiцяцi да трох гадоў, паменшыцца, дадзеная дапамога будзе назначацца i выплачвацца ў памеры, якi быў вылiчаны да змяншэння зарплаты.


Акрамя таго, сем'i з непаўналетнiмi дзецьмi, у якiх бацькi з'яўляюцца iнвалiдамi першай або другой групы, а таксама сем'i, дзе адзiн з бацькоў — iнвалiд першай групы, а другi ажыццяўляе яго догляд, будуць атрымлiваць дапамогу на дзяцей старэйшых за тры гады да дасягнення iмi 18 гадоў без улiку факта iх навучання ва ўстановах адукацыi на бясплатнай аснове.

Таксама бацькi, усынавiцелi або апекуны дзяцей-iнвалiдаў будуць атрымлiваць дапамогу па доглядзе дзiцяцi-iнвалiда ад 3 да 18 гадоў i ў тым выпадку, калi яны будуць працаваць няпоўны дзень або выконваць працу дома. Гэта дазволiць бацькам дзяцей-iнвалiдаў павысiць узровень даходу сям'i i выпрацаваць страхавы стаж для прызначэння працоўнай пенсii. Дадзеныя асобы будуць мець права на гэтую дапамогу i ў выпадку атрымання iмi пенсii альбо штомесячнай страхавой выплаты.

Будзе павялiчаны памер дапамогi па доглядзе дзiцяцi-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў — на дзiця з трэцяй або чацвёртай ступенню страты здароўя. Пасля таго як яму споўнiцца тры гады, гэта дапамога павялiчыцца са 100% да 120% ад бюджэту пражытковага мiнiмуму.

Права на дапамогу атрымаюць i цяжарныя жанчыны, якiя сталi на ўлiк да 12-тыднёвага тэрмiну не толькi ў дзяржаўных, але i ў прыватных клiнiках.

Людзi, якiя выхоўваюць дзяцей, будуць мець роўныя магчымасцi па атрыманнi сацыяльных дапамог незалежна ад iх рэгiстрацыйнага ўлiку, г. зн. не толькi па месцы пражывання, але i па месцы часовага знаходжання.

Большасць змен уступiць у сiлу ўжо з 1 лiпеня. Змены, звязаныя з пераразлiкам памеру дзiцячых дапамог, уступяць у сiлу з 1 жнiўня.

Папраўкi ў некаторыя законы па пытаннях дзяржаўных дапамог сем'ям, якiя выхоўваюць дзяцей, былi прынятыя дэпутатамi Палаты прадстаўнiкоў на пасяджэннi ў другiм чытаннi.

Святлана БУСЬКО

busko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».