А ў міліцыю пазваніў мясцовы жыхар. Ён перакопваў уласны агарод і, нібы бульбу, даставаў адзін за адным жалезныя прадметы. Імі аказаліся мінамётныя міны часоў вайны. Спецыялісты сапёрна-піратэхнічнай групы вывезлі з агарода фермера 48 мін калібру 81 міліметр і знішчылі іх на палігоне, паведамілі ў Брэсцкім абласным упраўленні ўнутраных спраў.
А днём раней на тэрыторыі Баранавіцкай абутковай фабрыкі рабочы пры правядзенні земляных работ знайшоў боепрыпас. Гэтым разам давялося эвакуяваць больш за сто чалавек — супрацоўнікаў фабрыкі. Спецыялісты вывезлі з двара прадпрыемства снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны і знішчылі небяспечны груз.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.